Спартыўна-гістарычны квэст
То можна атрымаць каштоўныя падарункі, у чым пераканаліся ўдзельнікі спартыўна-гістарычнага квэсту, які прайшоў на вуліцах нашага райцэнтра на другі дзень фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу».
Арганізатары культурна-спартыўнага свята анансавалі шмат навінак сёлетняга мерапрыемства, сярод якіх было праведзена і гэтае выпрабаванне. Дагэтуль пастаянныя ўдзельнікі «вытокаўскага» фестывалю — Беларуская алімпійская акадэмія — практыкавалі тэарэтычныя семінары і лекцыі з удзелам знакамітых спартсменаў. Такія сустрэчы з гутаркамі праходзілі і летась у Глубокім, Баранавічах. На 2024 год, калі быў абраны для правядзення свята толькі адзін горад Пружаны, як зазначыла старшыня БАА Наталля Апанчук, было вырашана таксама разнастаіць фармат, насыціць яго больш рухавымі выпрабаваннямі і, відавочна,