Четверг, 5 декабря 2024

День: 10.06.2024

В Брестской области пройдут учения по проверке готовности госорганов к реагированию на акты терроризма

В Брестской области пройдут учения по проверке готовности госорганов к реагированию на акты терроризма

С 10 по 13 июня 2024 года на территории Брестской области пройдут учения по проверке готовности государственных органов к реагированию и взаимодействию на акты терроризма. В мероприятиях примут участие подразделения Комитета государственной безопасности, Министерства внутренних дел, Государственного пограничного комитета, Министерства обороны, Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь и других государственных органов. Сценарием учений предусмотрено задействование военной техники, возможно ограничение движения транспортных средств.
Рэцэпты на Біс. Клубнічна-бананавы смузі

Рэцэпты на Біс. Клубнічна-бананавы смузі

Садавіна і агародніна прадаюцца круглы год, але цяпер пачынаецца сезон вітамінаў «з градкі», а не замарожаных, не са сховішча. Скарыстаемся гэтым. Калі як не зараз перайсці на здаровае харчаванне? ІНГРЭДЫЕНТЫ: шматкі аўсяныя — 3 ст. лыжкі,клубніцы (суніцы) — 100-200 г,банан — 1 шт,малако (можна замяніць кефірам, ёгуртам або мінеральнай вадой) — 300 мл,мёд — 1 ст. лыжка. ПРЫГАТАВАННЕ Аўсяныя шматкі здрабняем у блэндары. Потым кідаем у чашу блэндара парэзаны кавалачкамі банан і памытыя і абсушаныя клубніцы, уліваем малако або мінералку, дадаём мёд. Узбіваем да аднароднай масы, разліваем па бакалах, упрыгожваем кавалачкам лімона або галінкай мяты. У спёку можна дадаць кубікі льда. Смачна есці!
Сямейныя каманды спаборнічалі ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей саміх»

Сямейныя каманды спаборнічалі ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей саміх»

Менавіта бацькі з’яўляюцца ўзорам для дзяцей у плане здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці. Таму, зразумела, пераважная большасць інфармацыйна-прапагандысцкіх кампаній МНС ладзіцца з прыцэлам на сямейныя каштоўнасці і ўмацаванне даверлівых зносін паміж малымі і дарослымі. Такія ж мэты былі пастаўлены і падчас правядзення ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей саміх» сямейнага свята, у якім прынялі ўдзел работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам са сваімі дамачадцамі. Удзельнікаў святочных конкурсаў вітаў начальнік РАНС Павел Талстой, які выказаў падзяку прысутным, пажадаў добрага настрою і захавання актыўнай пазіцыі на ўсё жыццё. Сямейныя каманды спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, пажарнай эстафеце, баявым разгортванні, перацягванні канат
Лукашэнка: ва ўзаемным гандлі з Варонежскай вобласцю трэба імкнуцца да запаветнага мільярда

Лукашэнка: ва ўзаемным гандлі з Варонежскай вобласцю трэба імкнуцца да запаветнага мільярда

Ва ўзаемным гандлі Беларусі і Варонежскай вобласці трэба імкнуцца да дасягнення запаветнага $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў кіраўніка расійскага рэгіёна, адзначыўшы, што з мінулай іх сустрэчы прайшло два гады. "Мы тады ў Мінску намецілі шэраг важных напрамкаў нашага супрацоўніцтва, дамовіліся больш актыўна ўзаемадзейнічаць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гуманітарнай сферы, - сказаў беларускі лідар. - Шмат у чым дзякуючы Вашым намаганням Варонежская вобласць увайшла ў лік важнейшых партнёраў Беларусі".У 2023 годзе тавараабарот перасягнуў $500 млн. "Добрая лічба, але да запаветнага мільярда, як мы і дама