Понедельник, 2 декабря 2024

День: 09.06.2024

Трэція ў вобласці — юныя выратавальнікі з трэцяй гарадской школы!

Трэція ў вобласці — юныя выратавальнікі з трэцяй гарадской школы!

На тэрыторыі Іванаўскага раёна прайшоў XVII абласны злёт навучэнцаў факультатыўных груп па накірунку «Бяспека жыццядзейнасці», падчас якога адначасова быў арганізаваны і XXII злёт Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Гонар Пружаншчыны на гэтых спаборніцтвах абараняла каманда вучняў СШ № 3 г. Пружаны разам з настаўнікам фізічнай культуры Аляксандрам Бажко. У конкурсах прынялі ўдзел 16 каманд з усіх рэгіёнаў Брэстчыны, усяго 170 юнакоў і дзяўчат. Таму барацьба за прызавыя месцы атрымалася даволі напружанай. На працягу чатырох дзён выяўляліся лідары ў розных намінацыях: веданні правілаў бяспекі жыццядзейнасці, прапагандысцкіх акцыях, турыстычных выпрабаваннях і інш. Каб напрыканцы вызначыць самых-самых. Асабліва «гарачым» выдаўся другі дзень, н
Праблема. Як часта крадуць кветкі з клумб?

Праблема. Як часта крадуць кветкі з клумб?

Чытачка нашай газеты выпадкова стала сведкай, як на адной з вуліц нашага горада з прыгожай клумбы, уладкаванай работнікамі зелянгаса, жанчына крала кветкі. Гэта ўжо не першы выпадак, які яна бачыла, сцвярджае наша чытачка. Наколькі часта фіксуюцца падобныя сітуацыі ў нашым горадзе і што за такія дзеянні пагражае? З такімі пытаннямі мы звярнуліся ў Пружанскае КУВП «Камунальнік». Начальнік дапаможнага ўчастка Юлія Ахрымук кажа: — Насамрэч такіх выпадкаў хапае. У мінулым годзе даводзілася падсаджваць кветкі па вуліцах Кастрычніцкай і Р. Шырмы, бо там яны былі практычна поўнасцю выкапаны. У цэнтры горада на адным з кветнікаў мінулай восенню пасадзілі цюльпаны, вясной правяралі ўсходы, усё было добра. Аднак праз нейкі час мы ўбачылі тут толькі тры кветачкі. Падобнае вельмі засмуча
Абласны фестываль-конкурс «ProfSkills»: якія вынікі ў Пружанскага каледжа?

Абласны фестываль-конкурс «ProfSkills»: якія вынікі ў Пружанскага каледжа?

На базе Палаца культуры Бярозы на працягу чатырох дзён праходзіў абласны фестываль-конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў, студэнтаў і маладых рабочых «ProfSkills». Яго мэтай ставілася фарміраванне станоўчага іміджу прафесійнай адукацыі, павышэнне прэстыжу рабочых прафесій і ўзроўню інфармаванасці грамадскасці аб установах прафесійнай адукацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і навучэнцы Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. І вярнуліся з конкурсу пераможцамі. Удзельнікі фестывалю-конкурсу мелі магчымасць на практыцы паказаць веды і навыкі ў 42 намінацыях на выбар. Навучэнцы каледжа прадстаўлялі сваю навучальную ўстанову ў кампетэнцыях «Аграномія» і «Тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі». Не фармальна паўдзельнічалі, а раскрылі ўсе свае з