Суббота, 14 декабря 2024

День: 08.06.2024

Служэнне роднай Айчыне і беларускаму народу. Лукашэнка аб галоўнай задачы Саюза пісьменнікаў Беларусі

Служэнне роднай Айчыне і беларускаму народу. Лукашэнка аб галоўнай задачы Саюза пісьменнікаў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне грамадскаму аб'яднанню "Саюз пісьменнікаў Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу - служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу", - гаворыцца ў віншаванні. Сярод тых, хто пачынаў гэту работу, былі яркія майстры слова - Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. "Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культу
«Шчодрыя Пружаны» прадстаўлены на «Белагра-2024»

«Шчодрыя Пружаны» прадстаўлены на «Белагра-2024»

«Пружанскі малочны камбінат» прадстаўляе сваю прадукцыю на XXXIV Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе «БЕЛАГРА-2024». Выстава адкрылася ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 4 чэрвеня. Мерапрыемства сабрала 490 удзельнікаў з 11 краін. На стэндзе канцэрна «Брэстмясамалпрам» наша прадпрыемства прадстаўляе сыры цвёрдыя і плаўленыя, сметанковае масла. У аўторак выставу наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, які азнаёміўся ў тым ліку з пружанскай прадукцыяй. Дарэчы, убачыць яе і нават прадэгуставаць усе наведвальнікі выставы могуць па 9 чэрвеня. Уладзіслаў Шпарла Фота прадастаўлена ААТ "Пружанскі малочны камбінат"
Праблема. Чаму выходзіць са строю кампрэсар на запраўцы?

Праблема. Чаму выходзіць са строю кампрэсар на запраўцы?

У рэдакцыю нашай газеты паступіла некалькі тэлефанаванняў з просьбай разабрацца ў сітуацыі, якая склалася на АЗС «Беларуснафта» па вул. Кастрычніцкай у райцэнтры. Справа ў тым, што за апошні час некалькі разоў выходзіла са строю станцыя падпампоўкі шын для легкавых аўто. З улікам таго, што ў горадзе ўсяго адна дзяржаўная АЗС, якая аказвае падобную паслугу бясплатна, то нават невялікія перапынкі нязручныя для вадзіцеляў. Так лічаць не толькі мясцовыя жыхары, але і госці горада, якіх у сувязі з маштабнымі мерапрыемствамі становіцца ўсё больш. Сёння большасць сучасных АЗС абсталявана сістэмай напампоўвання колаў. Яна вельмі зручная: усяго за некалькі мінут станцыя аўтаматычна карэкціруе ціск у шынах і даводзіць яго да неабходнага ўзроўню. (Нагадваем, максімальны ціск практычна для ўсі
Прафсаюзная пярвічка Палаца культуры падвяла вынікі работы за 5 гадоў

Прафсаюзная пярвічка Палаца культуры падвяла вынікі работы за 5 гадоў

У сераду ў ДУК «Пружанскі гарадскі Палац культуры» адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Падчас яго ў поўнай меры раскрылі прафсаюзнае жыццё ўстановы культуры, заклалі падмурак работы на будучае. Але аб усім па парадку. У рабоце сходу прымалі ўдзел намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Таццяна Філімонава, а таксама начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Карповіч. Падрабязную справаздачу аб рабоце прафкама пярвічнай п