Пятница, 14 июня 2024

День: 07.06.2024

Лукашэнка: фестываль нацыянальных культур служыць сімвалам яднання і духоўнага багацця народаў

Лукашэнка: фестываль нацыянальных культур служыць сімвалам яднання і духоўнага багацця народаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта маляўнічая падзея стала неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай дзяржавы, - гаворыцца ў прывітанні. - Дзякуючы такому знакаваму міжнароднаму праекту мы маем унікальную магчымасць назіраць за сузор'ем талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія жывуць у міры і згодзе на беларускай зямлі". Фестываль, паводле слоў Прэзідэнта, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі. Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у знамянальны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заўважыў кіраўнік дз
Гісторыка-патрыятычны лагер размяшчаецца ў гэтыя дні ў гарадскім парку Пружан

Гісторыка-патрыятычны лагер размяшчаецца ў гэтыя дні ў гарадскім парку Пружан

Каля 50 вучняў задзейнічаны ў абласным вучэбна-палявым зборы «Расцім патрыётаў: ад традыцый да сучаснасці». У зборах таксама бяруць удзел выхаванцы ваенна-гістарычнага клуба «Грэнада» з г. Слоніма Гродзенскай вобласці. 6 чэрвеня лагер наведалі і азнаёміліся з яго работай старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, высокія госці спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік Больш фота глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_302969448 і https://ok.ru/budni/album/979734712200
«Вытокі-2024» у Пружанах! Чым здзіўляў першы дзень маштабнага спартыўна-культурнага фестывалю

«Вытокі-2024» у Пружанах! Чым здзіўляў першы дзень маштабнага спартыўна-культурнага фестывалю

Чатыры гады таму Нацыянальны алімпійскі камітэт запусціў свой новы праект пад назвай «Вытокі». Старт фестывалю быў дадзены ў 2021 годзе ў г. Барысаў, які за гэты час стаў самай папулярнай падзеяй у жыцці рэгіёнаў. За тры гады свайго існавання аб гісторыка-культурнай спадчыне райцэнтраў, мясцовых традыцыях, гастранамічных перавагах, таленавітай моладзі і рэгіянальных брэндах даведаліся тысячы гасцей свята з усёй Беларусі. Ён настолькі спадабаўся ўдзельнікам і гледачам, што арганізатарам прыйшлося перагледзець канцэпцыю мерапрыемства і зрабіць яго ў больш пашыраным фармаце. Разам са спецыялістамі ў галіне турызму і прадстаўнікамі іншых СМІ раніцай 6 чэрвеня мы адправіліся ў г.п. Ружаны. Каб адчуць усю прыгажосць Пружанскага краю, яго гісторыю і культуру, арганізатары падрыхтавалі для
За адзін дзень 6 чэрвеня ў Пружанскім раёне адбыліся два пажары

За адзін дзень 6 чэрвеня ў Пружанскім раёне адбыліся два пажары

Першы пажар здарыўся ў в. Ткачы. Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове паступіла выратавальнікам у чацвер, 6 чэрвеня, у 09.42 гадзіны. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у пабудове. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца. Паведамленне пра другі пажар паступіла выратавальнікам у 17.15 з Ружан. У гарадскім пасёлку гарэла кватэра жылога шматкватэрнага дома. У выніку пажару агнём знішчаны ложак, пашкоджаны ўнутранае аздабленне і маёмасць у памяшканнях кватэры. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС