Пятница, 14 июня 2024

День: 05.06.2024

Наш рэпартаж. Падкормка і хімпраполка ў ААТ «Мурава»

Наш рэпартаж. Падкормка і хімпраполка ў ААТ «Мурава»

Сеем, убіраем, праполваем, падкормліваем… Займаемся тым, што добра ўмеем, можам выканаць любую работу з закрытымі вачыма. І, нягледзячы на тую акалічнасць, што нехта называе працу на зямлі аднастайнай, любім свае прыгожыя палеткі, укладваем душу ў сваю работу, ведаем цану кожнаму зярнятку.Такія словы можна было б пачуць ад працаўнікоў вёскі, але цяпер ім не для размоў, працаваць трэба: рыхтаваць кармы, праводзіць сяўбу яравых культур, даглядаць усходы. А ўжо не за гарамі і ўборка… І працуюць, шчыра і сумленна. Напрыклад, на Пружаншчыне на дадзены момант актыўна праводзяцца такія сельгасработы, як падкормка і хімпраполка. Што ў будучым дасць большае спадзяванне на багаты ўраджай. Увага царыцы палёў як незаменнаму корму для буйной рагатай жывёлы. На панядзелак бягучага тыд
Як вядуць барацьбу са «шкодным золатам» у Пружанскім раёне

Як вядуць барацьбу са «шкодным золатам» у Пружанскім раёне

Сумесна з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд мы правялі рэйд па прыдамавых тэрыторыях нашага горада, на якіх расце прыгожая, але вельмі небяспечная расліна з загадкавай назвай — сумнік канадскі (па-руску — золотарник). Вольга Міхайлаўна звярнула ўвагу, што апошнім часам гэтая расліна вельмі хутка распаўсюджваецца. — Сумнік канадскі можна часта сустрэць на тэрыторыі могілак і прысядзібных участкаў, дзе некаторыя людзі вырошчваюць яго як дэкаратыўную культуру. Расліна сапраўды выглядае хораша, аднак не варта забываць, што яна з’яўляецца вельмі небяспечнай. Сумнік канадскі вылучае ў глебу атрутныя рэчывы, якія прыгнятаюць рост іншых раслін. Глеба становіцца шчыльнай і ў яе не паступае паветра. Гінуць не толькі травы, ал
Якія мерапрыемствы могуць перш за ўсё зацікавіць жыхароў і гасцей горада на «Вытоках»?

Якія мерапрыемствы могуць перш за ўсё зацікавіць жыхароў і гасцей горада на «Вытоках»?

6 чэрвеня ў 18.00, стадыён «Мухавец» — мастацкі інтэрактыў «стАРТ» у стылі беларускіх «посцілак». Аўтэнтычныя экзэмпляры «посцілак» прадставяць публіцы ў ДУК «Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», а размаляваць прапануюць новы скейт-парк — падарунак гораду ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. 7 чэрвеня ў 19.00, стадыён «Мухавец» — цырымонія адкрыцця спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу». Падчас адкрыцця прадэманструюць магчымасці скейт-пляцоўкі — скейт-ролер-шоу і трукі сусветнага ўзроўню ад удзельнікаў Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнаў і прызёраў Расіі па скейтбордынгу. 8 чэрвеня ў 13.00, стадыён «Мухавец» — алімпійскі квэст на больш чым 25 спартыўных пляцоўках пры ўдзеле знакамітых спартсменаў. Новыя прызы! За першае месца — сма
Лукашэнка наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод. Прадпрыемства нацэлена на пашырэнне кааперацыі з Беларуссю

Лукашэнка наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод. Прадпрыемства нацэлена на пашырэнне кааперацыі з Беларуссю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод (ІАЗ), перадае карэспандэнт БЕЛТА. На заводзе кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з этапамі вытворчасці ваеннай авіяцыйнай тэхнікі (тут, дарэчы, робяць самалёты і для беларускіх Ваенна-паветраных сіл), зборкі пасажырскага лайнера МС-21. Кіраўніцтва прадпрыемства падрабязна праінфармавала Прэзідэнта Беларусі аб выпускаемай прадукцыі і перспектыўных распрацоўках. Іркуцкі авіяцыйны завод нацэлены на пашырэнне вытворчай кааперацыі з авіяцыйнымі прадпрыемствамі Беларусі. Таму тэма рэалізацыі сумесных праектаў, напрыклад у станкабудаванні і мікраэлектроніцы, стала асноўнай у час візіту кіраўніка дзяржавы. "Яны хочуць на базе Беларусі гэта рабіць - трэба брацца і рабіць", - падтрымаў Аляксандр Лукашэнка ра
Лукашэнка правёў сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці

Лукашэнка правёў сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правёў у Іркуцку сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці Расіі Ігарам Кобзевым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніка беларускай дзяржавы ля будынка Урада Іркуцкай вобласці сустракалі з хлебам-соллю і народнымі песнямі. Разам з губернатарам да Аляксандра Лукашэнкі выйшлі ветэраны вайны і працы, артысты фальклорнага ансамбля Іркуцкага таварыства беларускай культуры і народнага фальклорнага ансамбля "Абярэг" Іркуцкага абласнога Дома народнай творчасці. "Ведаю, што вы даўно жадалі наведаць Байкал. У верасні 2020 года (у гэты час Ігар Кобзеў наведваў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) вы сказалі, што зробіце гэта абавязкова. Дзякуй, што стрымалі сваё слова", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Актуальнае інтэрв’ю з Вольгай Дрозд да Дня аховы навакольнага асяроддзя

Актуальнае інтэрв’ю з Вольгай Дрозд да Дня аховы навакольнага асяроддзя

5 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, ці Дзень эколага. Гэта свята ўсіх, хто па прафесійным абавязку ці патрэбе душы імкнецца захаваць багацці нашай зямлі, чысціню паветра, моц акіянаў. Тых, хто разумее: прыроду трэба не проста любіць на словах, але і берагчы, толькі ў гэтым выпадку яна дасць чалавеку шанец на выжыванне. З нагоды гэтага свята мы гутарым з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд. — Вольга Міхайлаўна, якія асноўныя задачы па ахове навакольнага асяроддзя існуюць у цяперашні час на Пружаншчыне? — Адным з важных напрамкаў у рабоце нашай інспекцыі цяпер з’яўляецца кантроль за рэалізацыяй мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Не менш адказны накірунак — абыходжанне з адходамі
З прафесійным святам віншуе эколагаў кіраўніцтва Пружанскага раёна

З прафесійным святам віншуе эколагаў кіраўніцтва Пружанскага раёна

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя! Ахова навакольнага асяроддзя і забеспячэнне выкарыстання прыродных рэсурсаў належыць да ліку найбольш складаных і актуальных задач сучаснасці. Гэтае свята дае людзям шанц задумацца аб тым, што неабходна навучыцца жыць у гармоніі з прыродай. Беражлівыя, цывілізаваныя адносіны да навакольнага асяроддзя — абавязковая ўмова павышэння якасці жыцця, захавання здароўя людзей, паспяховага развіцця грамадства. Зямля — наш агульны дом, наша галоўнае багацце, і мы ў адказе за тое, якой пакінем яе ў спадчыну будучым пакаленням. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і аптымізму, новых дасягненняў на карысць працвітання нашай Рэспублікі і здароўя яе народа! Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам збераг