Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Манголію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Манголію. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце "Чынгісхан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Візіт прадоўжыцца да 4 чэрвеня. Раней у сталіцу Манголіі прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і бізнес-колаў, якія пачалі перагаворы са сваімі мангольскімі візаві.
Афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх адносін. Перш за ўсё размова пойдзе аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамі