Суббота, 18 мая 2024

День: 09.02.2024

Лукашэнка і Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс пад Ташкентам

Лукашэнка і Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс пад Ташкентам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў трэці дзень свайго афіцыйнага візіту ва Узбекістан і яго калега Шаўкат Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс "Амірсой" пад Ташкентам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Лідары краін у нефармальнай абстаноўцы яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных перагавораў і зверылі планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі супрацоўніцтву ў сферах спорту і турызму - гэта адзін з важнейшых напрамкаў гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана. Напярэдадні краіны падпісалі праграму супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы на 2024-2025 гады і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў турызме. Беларусь і Узбекістан дамовіліся садзейнічаць адно аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Прычым адзін з акцэнтаў будзе зр
Тры дні напружаных хакейных баталій: у Пружанах прайшоў групавы этап першага Рэспубліканскага турніру па хакеі МУС Беларусі (+фота і відэа)

Тры дні напружаных хакейных баталій: у Пружанах прайшоў групавы этап першага Рэспубліканскага турніру па хакеі МУС Беларусі (+фота і відэа)

7 лютага ў Пружанах стартаваў І Рэспубліканскі турнір па хакеі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаны Дню міліцыі. https://www.youtube.com/watch?v=tBA6Jw9k2BE Удзел у ім прынялі 11 каманд, якія падзелены на дзве канферэнцыі. У заходняй — змагаюцца 6 каманд, матчы праходзяць у горадзе Пружаны, а ва ўсходняй за званне наймацнейшага сапернічаюць 5 каманд, гульні праходзяць у горадзе Шклоў. Па дзве найлепшыя каманды з кожнай канферэнцыі выйдуць у фінальны раунд, які адбудзецца 28 лютага ў горадзе Баранавічы. У нашай заходняй канферэнцыі перад адкрыццём турніру ўсе яго гульцы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў каля помніка спаленым вёскам і быў прысвечаны памяці людзей, якія аддалі свае жыцці за нашае мірнае неба. Пасля заканчэння мітынгу
Яшчэ адну «дарожную» праблему ўзняла жыхарка вуліцы Плябанскай у Пружанах. Рэдакцыя атрымала адказ ад «Камунальніка»

Яшчэ адну «дарожную» праблему ўзняла жыхарка вуліцы Плябанскай у Пружанах. Рэдакцыя атрымала адказ ад «Камунальніка»

На чарговую праблему, а дакладней, вуліцы Плябанскай звярнула ўвагу жыхарка горада. Дарожнае пакрыццё тут грунтавое і ў цяперашнюю непагадзь дарога пакрыта лужынамі, па якіх цяжка перамяшчацца не толькі пешаходам, але і аўтамабілям. Каб атрымаць адказ на пытанне аб тым, ці плануецца тут правядзенне рамонтных работ, мы звярнуліся ў КУВП «Камунальнік». Намеснік дырэктара вытворчага прадпрыемства Віталій Казлоў патлумачыў, што пры дрэнным надвор‘і рамонтныя дарожныя работы выканаць немагчыма. «Але з надыходам спрыяльнага перыяду наша прадпрыемства плануе правесці грэйдзіраванне дарогі. Выбачайце, але дакладную дату назваць цяжка, усё залежыць ад умоў надвор’я», — падкрэсліў Віталій Ігаравіч. Рэдакцыя працягвае сачыць за вырашэннем гэтага пытання. Падрыхтаваў Руслан Басак.
Праект «Пружаны — здаровы горад» — лепшы ў вобласці!

Праект «Пружаны — здаровы горад» — лепшы ў вобласці!

Вынікі абласнога конкурсу дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны!» падведзены ў абласным цэнтры. Пасяджэнне журы адбылося на базе абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На разгляд камісіі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі цэнтра, упраўленняў аблвыканкама, абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласной арганізацыі ГА «БРСМ», былі прадстаўлены матэрыялы аб праведзеных у 2023 годзе ў рамках праекта мерапрыемствах на 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках вобласці. У намінацыі «Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровы горад» сярод гарадоў раённага ўзроўню» выдзелены тры праекты. Сярод іх «Пружаны — здаровы горад», а таксама «Івацэвічы — здаровы горад» і «Драгічын — здаровы горад». Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпл
З 9 лютага можна праверыць даныя пра сябе ў спісе выбаршчыкаў. Як гэта зрабіць?

З 9 лютага можна праверыць даныя пра сябе ў спісе выбаршчыкаў. Як гэта зрабіць?

З 9 лютага беларусы могуць праверыць даныя пра сябе ў спісе выбаршчыкаў. Старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч расказаў, куды для гэтага трэба звяртацца і што неабходна ўлічваць, каб камісія магла правесці зверку даных. "Сёння пачынаюць працаваць участковыя выбарчыя камісіі. У будны дзень яны працуюць з 17.00 да 19.00, у суботу – з 12.00 да 14.00. У нядзелю камісіі не працуюць. Грамадзянін мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію, каб даведацца, ці ёсць ён у спісах. Пры сабе трэба мець пашпарт. Але трэба ўлічваць, што грамадзянін можа праверыць інфармацыю толькі пра сябе. Значыць, зрабіць гэта, напрыклад, за сваіх сваякоў ён не можа", - сказаў Аляксандр Шчаковіч. Калі выбаршчык даведаўся, што звесткі пазначаны няправільна, ён можа звярнуцца з заявай, ка
Прокуратура и руководство Пружанского района приняли меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении в агрогородке Щерчово

Прокуратура и руководство Пружанского района приняли меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении в агрогородке Щерчово

Прокуратурой Пружанского района совместно с Пружанским районным исполнительным комитетом и Пружанским районным Советом депутатов  приняты меры по разрешению вопроса о ненадлежащем транспортном сообщении, обустройстве остановочного пункта в аг. Щерчово Пружанского района, освещенном на телеканале «Беларусь 4. Брест» в сюжете «Проблемы с транспортом агрогородка Щерчово».   https://www.youtube.com/watch?v=L8KF_xpkf1Q В ходе проводимой проверки соблюдения государственных минимальных социальных стандартов в сфере транспорта установлено, что на автодороге Р 85 «Слоним-Высокое» имеется остановочный пункт «Поворот Щерчово» с посадочной платформой и оборудованным заездом. Вместе с тем установлено, что указанный остановочный пункт в нарушение требований действующего законодательства
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі з 65-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "У складаных сучасных умовах Вы самааддана і бездакорна працуеце на карысць сваёй Радзімы і мазамбікскага народа", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сувязь дзвюх краін, якая бярэ пачатак у дваццатым стагоддзі, цяпер выразна адчуваецца і з'яўляецца добрым фундаментам для эфектыўнага раскрыцця ўсяго патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва. "Беларусь мае паспяховы вопыт узаемадзеяння з шэрагам краін Афрыкі. Мы актыўна дапамагаем афрыканскім партнёрам у механізацыі сельскагаспадарчага комплексу і забеспячэнні харчовай бяспекі, прымаем непасрэдны ўдзел у праектах вытворчай кааперацыі. Гатовы пад