Пераходны ганаровы кубак і ключы ад службовага аўто! Пружанскі РАУС прызнаны лепшым у першым рэгіёне
Напрыканцы студзеня на абласной калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў былі падведзены вынікі дзейнасці міліцыі па ахове парадку і законнасці ў 2023 годзе. Найлепшымі паказчыкамі ў агульнай статыстыцы ў сваёй катэгорыі сярод іншых райаддзелаў унутраных спраў Брэстчыны вызначыўся Пружанскі РАУС, за што старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка ўручыў калектыву пераходны ганаровы кубак «Мой калектыў — мая крэпасць» імя Валерыя Паўлавіча Асташонка. А таксама — ключы ад службовага аўтамабіля.
Трэба адзначыць, што для атрымання такой узнагароды да ўвагі бяруцца вынікі дзейнасці праваахоўнікаў не толькі за папярэдні год. Вывучаецца станоўчая тэндэнцыя за пяць гадоў, па кожным накірунку налічваецца вызначаная колькасць балаў, якіх павінна быць як мага менш. У выніку ў пружанскай міліцыі назбір