Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур сталі тэмамі пасяджэння Пружанскага райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла 24 лістапада, было разгледжана два пытанні.
Па першым пытанні «Аб эфектыўнасці мер, прымаемых у Пружанскім раёне, па рэалізацыі накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» з дакладам выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік.
Была агучана колькасць праведзеных мерапрыемстваў з удзелам моладзі, а сюда ўваходзяць дыялогавыя пляцоўкі, экскурсіі па памятных мясцінах і значных аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, работа студэнцкіх атрадаў. Як зазначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, работа вядзецца, але не ў поўную сілу, трэба актывізавацца, працаваць не толькі з навучэнцамі ўстаноў адукацыі, але і з працуючай моладдзю. Гэта наша будучыня, якую нельга ўпусціць.
С













