Лукашэнка падпісаў указ аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы,



