Пра змену эпох, брудныя гульні Захаду, новую сусветную вайну і з’яднанасць. Выступленне Лукашэнкі на саміце АДКБ
ВЫСТУПЛЕННЕ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ НА СЕСІІ САВЕТА КАЛЕКТЫЎНАЙ БЯСПЕКІ АДКБ У ВУЗКІМ СКЛАДЗЕ
Перш за ўсё хачу падзякаваць усім вам за выступленні. Шчырыя, адкрытыя прагучалі ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Дазвольце падзяліцца сваім бачаннем таго, што адбываецца.
Пра нацыянальныя і калектыўныя інтарэсы
Безумоўна, кожны з нас глядзіць на свет праз прызму нацыянальных інтарэсаў. Гэта, зразумела, апраўдана. Мы, кіраўнікі дзяржаў, нясём адказнасць за свае народы і адказваем перад імі за іх будучыню і бяспеку.
У той жа час баланс захавання нацыянальных і калектыўных інтарэсаў усімі дзяржавамі - членамі АДКБ гарантуе стабільнасць і бяспеку рэгіёна ў цэлым. Гэта дыялектыка. Пры тым, што ў кожнага з нас ёсць свая зона адказнасці ў рамках арганізацыі,






