Воскресенье, 15 марта 2026

День: 19.11.2023

Лукашэнка: наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве

Лукашэнка: наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве

Актуально, Новости, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве - самую мірную і стваральную на зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі ўслаўлялі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых каласоў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і вялікай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гэты дзень падводзяць вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваюць работнікаў аграпрамысловага компле
Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч: «Чалавек у сельскай гаспадарцы застаецца тым жа, як многа гадоў таму: адказным, працавітым»

Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч: «Чалавек у сельскай гаспадарцы застаецца тым жа, як многа гадоў таму: адказным, працавітым»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Працаваць на зямлі, вырошчваць хлеб, даглядаць жывёлу — у дадатак, усё гэта рабіць з вялікай любоўю. Гэта не кожнаму пад сілу. У сельскай гаспадарцы мала проста прыходзіць на працу, тут патрэбна характэрная для беларусаў цярплівасць, бо рэзультату дамагчыся адразу ніяк не ўдасца, руплівасць, сур’ёзнасць у выкананні сваіх абавязкаў і душэўнасць. Прыемна адзначыць, што такіх людзей працы на Пружаншчыне вельмі многа. А праўдзівасць вышэйсказаных слоў мы вырашылі паказаць на прыкладзе ААТ «Жураўлінае». Хто ж, як ні дырэктар гаспадаркі Аляксандр Пішч, зможа лепш расказаць пра тых, хто сваёй шчырай працай мацуе сваю родную Беларусь, падымае яе аўтарытэт, робіць яшчэ больш квітнеючай?! Такія механізатары, як Віталь Сахарук і Аляксандр Баран, за славай не імкнуцца, а стараюцца работу вы
Пружанскія плыўцы вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі з першага этапу «Дзіцячай лігі плавання»

Пружанскія плыўцы вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі з першага этапу «Дзіцячай лігі плавання»

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Першы этап «Дзіцячай лігі плавання», які прайшоў у сталіцы, стаў паспяховым для пружанскіх плыўцоў. Юныя спартсмены прывезлі дадому цэлы россып узнагарод. Самым выніковым стаў турнір для Цімура Дакімовіча. Хлопец ажно шэсць разоў падымаўся на п’едэстал гонару. Залатая ўзнагарода ў яго на стаметроўцы батэрфляем. Яшчэ тры сярэбраныя медалі — на 50 і 100 м брасам, а таксама на 100 м вольным стылем. Пакарыўся Цімуру і кубак у мнагаборстве. Спартсмены Пружанскай СДЮШАР № 2 з узнагародамі ў сталіцы. Трэба сказаць, што пацвердзілі сваю загартоўку і дзяўчаты. Лепшай па выніках заплыву на 50 м вольным стылем стала Меланія Гарус. Серабро таксама на пяцідзесяціметроўцы, але ў стылі батэрфляй, заваявала Вікторыя Шут. І, нарэшце, Арыядна Варыцкая — бронзавы прызёр турніру на 100 м батэрфляем.
З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці віншуе працаўнікоў і ветэранаў галіны кіраўніцтва Пружаншчыны

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці віншуе працаўнікоў і ветэранаў галіны кіраўніцтва Пружаншчыны

Актуально, Новости, Официально, Сельское хозяйство
Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Пружаншчыны, ветэраны галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасціаграпрамысловага комплексу. Гэта свята тых, хто працуе на зямлі, на палях, фермах, на перапрацоўчых прадпрыемствах, хто каардынуе працэсы вытворчасці і рупіцца наконт паляпшэння якасці прадукцыі. А для ўсіх нас гэта сапраўднае свята, таму што ад добрага ўраджаю, якасных прадуктаў, што вырабляюцца работнікамі аграпрамысловага комплексу, залежыць і якасць нашага жыцця.Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Няхай вашы планы ўвасабляюцца ў яркіх, годных выніках! Няхай засекі Радзімы штогод папаўняюцца багатымі ўраджаямі, а прадукцыя сельскай гаспадаркі па заслугах цэніцца н