Четверг, 5 марта 2026

День: 15.11.2023

Шукаеце работу? Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна адбудзецца 16 лістапада

Шукаеце работу? Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна адбудзецца 16 лістапада

Новости, Профессия
Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян! Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 16 лістапада 2023 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій». Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.

П’янка закончылася крадзяжом: пружанец ураў у сабутэльніка 100 рублёў

Новости, Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. І зноў «вінаваты» зялёны змей, змагацца з якім для некаторых жыхароў нашага раёна вельмі цяжка. А менавіта ж пасля выпітага, як усім вядома, вельмі часта здараюцца непрыемныя сюрпрызы. Вось і п’янка на кватэры ў раённым цэнтры закончылася чарговым крадзяжом. Калі ўладальнік нерухомасці стаміўся падымаць чаркі і страціў кантроль за рэчаіснасцю, сабутэльнік з бумажніка, які ляжаў у серванце, выцягнуў 100 рублёў. Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае злачынцу.
Пружанец Арцём Пятрань — пра службу на 210-м авіяпалігоне пад Ружанамі

Пружанец Арцём Пятрань — пра службу на 210-м авіяпалігоне пад Ружанамі

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Ружанские мотивы
Роўна год таму Арцём Пятрань у шэрагу іншых прызыўнікоў падчас урачыстага мерапрыемства атрымліваў на сцэне ў гарадскім Палацы культуры павестку на службу ў армію. І хаця хлопцу было далёка не 18 гадоў: ён паспеў пасля заканчэння СШ № 3 г. Пружаны і аграрна-тэхнічнага каледжа адпрацаваць пэўны час у гаспадарках раёна, усё роўна пэўнае хваляванне адчуваў. — Прызнаюся, чуў пра вайсковую службу розныя меркаванні, але ў армію ішоў з пачуццём, што раблю правільны крок, — расказвае Арцём. Справа ў тым, што ў хлопца была магчымасць атрымаць яшчэ адну адтэрміноўку. А там… сям’я, дзеці і трывалая бронь. Але юнак адмовіўся, таму што палічыў армейскую службу чарговай прыступкай для асабістага росту. З самага дзяцінства бацькі вучылі сына, што свяшчэнны абавязак мужчыны — стаць абаронцам Ай
Адказнай і сумленнай работніцай называюць на «Пружанскім ільнозаводзе» начальніка лабараторыі Святлану Севасцьянчык

Адказнай і сумленнай работніцай называюць на «Пружанскім ільнозаводзе» начальніка лабараторыі Святлану Севасцьянчык

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Нездарма кажуць, што чалавеку столькі гадоў, на колькі ён сам сябе адчувае. Калі душа маладая, хоча спяваць, калі кожны дзень сустракаеш з пазітывам, значыць, ты яшчэ поўны сіл і энергіі, каб прыносіць карысць як свайму роднаму прадпрыемству, так і роднай краіне ў цэлым. Бо ў Беларусі, як нідзе, цэняцца людзі працавітыя, ініцыятыўныя, якія хочуць і робяць усё, каб наша дзяржава была заўсёды квітнеючай. Вось і на Пружанскім ільнозаводзе начальніка лабараторыі Святлану Севасцьянчык называюць адказнай, сумленнай работніцай. І жанчына заслужыла гэтыя прыемныя словы. Па-першае, Святлана Севасцьянчык аддала льнозаводу больш за 35 гадоў свайго жыцця. І не проста хадзіла на працу, а да сваіх абавязкаў заўсёды адносіцца з усёй сур’ёзнасцю і прынцыповасцю. Інакш на яе пасадзе і нельга, бо ла

Працаўнікоў палёў і ферм ушаноўвалі ў Пружанах (+многа фота і відэа)

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Перадсвяточнае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшло ў суботу 11 лістапада, у Пружанах. У вялікай зале гарадскога Палаца культуры сабраліся працаўнікі палёў і ферм, кіраўнікі акцыянерных таварыстваў сельскай гаспадаркі, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, шматлікія госці. Пасля харэаграфічнай кампазіцыі з імправізаваным жытнёвым снапом вядучыя запрасілі на сцэну кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Ім былі ўручаны духмяныя караваі. Самы галоўны каравай прыпаднесены кіраўніку раёна Міхаілу Грышкевічу, які затым выступіў са святочнай прамовай. https://www.youtube.com/watch?v=Qj0-NC-88g8 Звяртаючыся да сабраўшыхся ў зале, Міхаіл Міхайлавіч павіншаваў усіх з наступаючы