Пытанні дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сталі тэмай даклада ў Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад па пытаннях дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На мерапрыемства да кіраўніка дзяржавы былі запрошаныя старшыня дзяржаўнага грамадскага аб'яднання Ігар Шуневіч і віцэ-прэм'ер Леанід Заяц.
Звяртаючыся да Ігара Шуневіча, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Наколькі я разумею, вы ініцыявалі гэту размову ў сувязі з тым, што прынятае рашэнне ва ўрадзе не зусім тое, што хацела б грамадства».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе гэтыя пытанні будуць разгледжаны на дзяржаўным узроўні без якога-небудзь ведамаснага падыходу. «Вы ж разумееце, ёсць дзяржаўныя інтарэсы, асабістыя, інтарэсы грамадства. Але трэба зрабіць разумна - так, як гэта лепш для дзяржавы і для людзей, якія ў нас сёння знаход





