Аб падваенні атамных магутнасцей, дапамозе Украіне і ноце Літвы. Лукашэнка адказаў на пытанні расійскіх журналістаў
У час наведвання БелАЭС Прэзідэнт адказаў на пытанні расійскіх журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы задалі пытанне, на што "з улікам здаровага беларускага прагматызму" могуць быць выкарыстаны астатнія расійскія крэдытныя рэсурсы, якія былі сэканомлены пры будаўніцтве БелАЭС.
"Менш узялі - менш аддаваць. Гэта зразумела. Што датычыцца размеркавальных сетак (таго, каб патраціць гэтыя сродкі на развіццё размеркавальных электрасетак. - Заўвага БЕЛТА), у нас абсалютна ніякіх няма праблем. Калі нешта трэба, гэта не праблема", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пакуль на ўзроўні дыскусій у Беларусі вядзецца размова аб перспектыве падваення магутнасцей атамнай энергетыкі. "Нам хацелася б падвоіць. Тады беларусы будуць у шакаладзе", - сказаў Аляксанд




