Воскресенье, 7 июня 2026

День: 02.11.2023

Лукашэнка падпісаў законы аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Што мяняецца ў дзейнасці саюза

Лукашэнка падпісаў законы аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Што мяняецца ў дзейнасці саюза

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Гэтым пратаколам Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі. Яны датычацца вызначэння агульных прынцыпаў устанаўлення ў заканадаўстве краін ЕАЭС адказнасці за парушэнне абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, працэдуры звароту за прадастаўленнем статусу наглядальніка пры саюзе, парадку магчымага ўвядзення бакамі экстранных фітасанітарных мер і распрацоўкі праграмы сумесных дзеянняў у сферы абароны правоў спажыўцоў. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у част
Лукашэнка заняў першае месца ў рэйтынгу даверу расіян сярод замежных асоб

Лукашэнка заняў першае месца ў рэйтынгу даверу расіян сярод замежных асоб

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заняў першае месца ў рэйтынгу даверу расіян сярод замежных асоб, паведамляе БЕЛТА. Па выніках асенняга даследавання агенцтва "Ромір" першыя тры месцы ў замежным рэйтынгу даверу занялі добра знаёмыя расіянам лідар Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік КНР Сі Цзіньпін і былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Яны ж аказаліся адзінымі палітыкамі ў топ-10. Астатнія месцы размеркаваліся ў асноўным паміж дзеячамі кіно. Астатнія ўдзельнікі першай дзясяткі рэйтынгу - вядомыя айчыннаму гледачу акцёры: Арнольд Шварцэнегер, Джоні Дэп, Стывен Сігал і Леанарда Ды Капрыа. Таксама ў спісе прысутнічаюць былы вядучы амерыканскага тэлеканала FOX News Такер Карлсан (5-е месца) і рэжысёр Олівер Стоўн (9-е месца). Расіяне старэйшыя за 14 гадоў адказалі
Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення

Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ нумар 343, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. З улікам існуючай практыкі ўказам прадугледжана надзяленне ўрада паўнамоцтвамі на зацвярджэнне пераліку паслуг, што ўключаюцца ў кошт пуцёўкі, аптымізацыя перыядычнасці прадастаўлення пуцёвак з бюджэтным фінансаваннем і ўдасканаленне парадку накіравання бацькоў на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з дзецьмі. Прадугледжаны таксама адзіныя падыходы і парадак санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ваеннаслужачых (супрацоўнікаў) і пенсіянераў органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. БЕЛТА

Да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды чакае аматара лёгкіх грошай, які ўзламаў дзверы ў адной з вёсак Пружанскага раёна

Новости
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы. Ніяк не знікнуць з крымінальнай статыстыкі крадзяжы з дамоў у населеных пунктах нашага раёна. Пастаянна знаходзяцца несумленныя грамадзяне, якія за кошт украдзенага хочуць паправіць сваё матэрыяльнае становішча, пры гэтым зусім не задумваючыся пра наступствы, якія чакаюць злодзеяў. Вось і ў дачыненні нявысветленай асобы ўзбуджана крымінальная справа: зламыснік узламаў уваходныя дзверы ў адной з вёсак Пружаншчыны і вынес маёмасці на агульную суму звыш 240 рублёў, чым прычыніў уладальніцы нерухомасці матэрыяльны ўрон. Да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды чакае аматара лёгкіх грошай.
Актуальная інфармацыя пра пенсіённае забеспячэнне бацькоў дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства)

Актуальная інфармацыя пра пенсіённае забеспячэнне бацькоў дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства)

Новости, Официально, Профессия
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.04.1992 №1596-ХІІ «Аб пенсіённым забеспячэнні» (далей — Закон) маці, якія выхоўвалі дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнапрынятага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў і пры стажы працы не менш за 20 гадоў. Таты, якія выхоўвалі дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнапрынятага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў і пры стажы працы не менш за 25 гадоў, калі маці дзіцяці-інваліда (інваліда з дзяцінства) не выкарыстала набытага ёю права на пенсію па ўзросце паводле артыкула 20 Закона і адмовілася ад гэтага права на карысць бацькі, аб
Як будуць працаваць медустановы Пружанскага раёна падчас доўгіх выхадных?

Як будуць працаваць медустановы Пружанскага раёна падчас доўгіх выхадных?

Актуально, Здоровье, Новости
У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі, што падчас лістападаўскіх святаў медустанова будзе працаваць без пераносаў выхадных дзён. Па звычайным графіку працуюць таксама Ружанская і Шарашоўская бальніцы, ФАПы і амбулаторыі раёна. Графік работы Пружанскай ЦРБ наступны: 4 лістапада — па графіку суботы, з 9.00 да 15.00 гадзін, 5 і 7 лістапада (нядзеля і аўторак) — выхадныя дні, 6 лістапада (панядзелак) — па графіку будняга дня, з 7.30 да 20.00 гадзін. Пры неабходнасці атрымання экстранай медыцынскай дапамогі ў выхадны і святочны дзень звяртайцеся ў прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ або выклікайце хуткую дапамогу па нумары 103.
Прокуратура напоминает: будьте внимательны, в Пружанском районе фиксируются факты мошенничества с использованием информационно-коммуникационных технологий

Прокуратура напоминает: будьте внимательны, в Пружанском районе фиксируются факты мошенничества с использованием информационно-коммуникационных технологий

Новости, Официально
На фоне новейших достижений в глобальной сети Интернет происходит трансформация экономической преступности. Интернет становится не только местом получения информации, но и средством незаконного завладения чужим имуществом. За 8 месяцев 2022 года на территории Пружанского района совершено 38 хищений имущества с использованием информационно-коммуникационных технологий, что составляет 33,8%, из которых: - 31 хищение по ч.1 ст. 212 Уголовного кодекса Республики Беларусь (далее – УК), т.е. хищение имущества путем модификации компьютерной информации; - 5 хищений по ч.1 ст.209 УК, т.е. завладение имуществом либо приобретение права на имущество путем обмана или злоупотребления доверием (мошенничество); - 2 хищения по ч.1 ст.349 УК, т.е. хищение путем несанкционированного доступа к