Понедельник, 9 марта 2026

Месяц: Октябрь 2023

Сакрэт даўгалецця і актыўнага ладу жыцця пружанкі Галіны Немцавай — фізкультурныя гурткі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту

Сакрэт даўгалецця і актыўнага ладу жыцця пружанкі Галіны Немцавай — фізкультурныя гурткі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Новости, Спорт
Часам сустракаецца думка, што людзі пажылога ўзросту жывуць выключна мінулым. Але ці варта з гэтым згаджацца? Сапраўды, за плячыма засталіся дастойна пражытыя гады, пра якія варта ведаць дзецям і ўнукам, значны працоўны і жыццёвы вопыт, якім проста нельга не падзяліцца з наступнымі пакаленнямі. І ў той жа час… І ў той жа час не зацыклівацца на пражытых гадах, а радавацца кожнаму світанку і захаду сонца, усміхацца шчабятанню птушак, збіраць у букет чырвонае і жоўтае кляновае лісце, марыць пра вясну, якая наступіць услед за восеньскай слотай і зімовай сцюжай… Адным словам, паўнавартасна і шчасліва жыць сённяшнім днём і крышачку зазіраць у будучыню. Галіна Канстанцінаўна Немцава з кіраўніком фізкультурных гурткоў аддзялення Аленай Аляксандраўнай Астапчык. Менавіта такімі прынцыпамі
Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
Нягледзячы ні на поры года, ні на надвор’е, ні на выхадныя, працы ў сельгаставарыствах не спыняюцца ні на мінуту. Цяпер вось вывозіцца на палеткі і ўносіцца арганіка пад яравую сяўбу, праводзіцца зяблевая апрацоўка глебы. Механізатары Анатоль Круглей, Сяргей Бацяк і Аляксандр Плашэй падчас вывазу арганічных угнаенняў з МТК «Варанілавічы». Унясенне мінеральных угнаенняў несумненна ўплывае на ўраджай. Даказана навукоўцамі. Але не трэба забываць і пра арганіку, якую выкарыстоўвалі яшчэ нашы прадзеды. Яе кожны дзень з фермаў і комплексаў транспартуюць на палеткі: і гігіену захоўваем для пагалоўя, і карысць для зямлі. Апошняе нам пацвердзілі і ў ААТ «Ружаны-Агра»: арганічныя ўгнаенні станоўча ўплываюць на састаў глебы, паляпшаюць яе паветра- і водапрапушчальнасць. Раскладаючыся ў
Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін, весці адпаведныя перагаворы і паціскаць руку тым, хто прыходзіць з мірам. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці гатовы ён сесці за стол перагавораў з сіламі Захаду, паціснуць адзін аднаму рукі і, галоўнае, паверыць у шчырасць намераў тых, хто ўжо як мінімум аднойчы выкарыстоўваў мірныя дамоўленасці ў Мінску, каб выйграць час і падрыхтаваць Украіну да вайны. "Я нікому верыць не збіраюся. Калі б асабіста мой дом быў або я, то я верыў бы. Але каля 10 мільёнаў чалавек (жыхароў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) - лёсы людзей, дзеці і іншае. Як я магу верыць? Факты на стол, як я ча
«Без бюракратыі і цяганіны». Лукашэнка абазначыў новы фармат прыватнай жылой забудовы

«Без бюракратыі і цяганіны». Лукашэнка абазначыў новы фармат прыватнай жылой забудовы

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскі раён азнаёміўся з падыходамі ў будаўніцтве індывідуальнага жылля для грамадзян індустрыяльным метадам. Пры гэтым было абазначана галоўнае - усё неабходна рабіць без цяганіны і без лішніх затрат, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як узнікла гэта пытанне? Аляксандр Лукашэнка прыехаў у будуемы мікрараён малапавярховай жылой забудовы Новая Аколіца. "Тэма нашага сённяшняга мерапрыемства - будаўніцтва жылля без бюракратыі і цяганіны, - з такіх слоў Прэзідэнт пачаў рабочую паездку. - Людзі скардзіліся, што доўга будуем. І справа нават не ў тым, што мы доўга будуем нейкае жыллё: каб пачаць будаўніцтва, трэба хадзіць па чыноўніках, прасіць нейкія дазволы. Хто на МНС, хто на міліцыю скардзіўся і гэтак далей". Кіраўнік
Калонка галоўнага рэдактара. Калі жыццё нічога не каштуе

Калонка галоўнага рэдактара. Калі жыццё нічога не каштуе

Актуально, Год мира и созидания, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
У гэтым маім разважанні размова пойдзе пра чалавечае жыццё, няхай і грамадзяніна іншай краіны, іншага веравызнання, менталітэту. Зноў на межах Беларусі, Польшчы, Латвіі гінуць людзі… Іх, як смецце, перакідваюць праз плот, адтуліны, разлічаныя на пераход звяроў, на бок Беларусі. Адбываецца гэта даволі часта. Мы неаднойчы расказвалі нашым чытачам пра такія абуральныя факты. Па паведамленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, 24 кастрычніка былі выяўлены два целы бежанцаў на латвійска-беларускай мяжы. Усяго з пачатку гэтага года на мяжы з Латвіяй было знойдзена 10 трупаў. Польшча і Літва таксама працягваюць праводзіць жорсткую палітыку ў адносінах да мігрантаў. У свой час былі прыпынены дамовы аб рэадмісіі, прасцей кажучы — цывілізаваным кантролі над нецывілізаванай міграцыяй, і нашы су
«Пружанскі малочны камбінат» заваяваў дыплом 3-й ступені Рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва «MILK FEST – 2023»

«Пружанскі малочны камбінат» заваяваў дыплом 3-й ступені Рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва «MILK FEST – 2023»

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости
ААТ «Пружанскі малочны камбінат» другі год запар у прызёрах Рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва «MILK FEST – 2023». Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от prjmilk #молочныйкомбинат# (@prjmilk_) Нагадаем, што сёлета прадпрыемства прадстаўляла для ўдзелу кампазіцыю «Шчодрыя Пружаны», у аснову якой лёг папулярны трэк 90-х гадоў «Macarena». Беларускамоўны тэкст расказвае пра этапы вытворчасці прадпрыемства, асартымент прадукцыі і многае іншае. Па выніках фіналу конкурсу, які адбыўся ў чацвер у Мінску, малочны камбінат заваяваў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Вакал». Выканаўцы песні — Іна Каляда, Ганна Касянюк, Міхаіл Ліцкевіч і Данііл Жытко. https://www.tiktok.com/@prjmilk/video/7291304994739948805 Убачыць, як усё было, мо
«Містара Пружаны 60+» упершыню выбралі ў райцэнтры. Хто ім стаў ? (+многа фота)

«Містара Пружаны 60+» упершыню выбралі ў райцэнтры. Хто ім стаў ? (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости, Профессия
Пралятаюць гады, а душа, як раней, маладая! Так можна ахарактарызаваць удзельнікаў шоу-конкурсу «Містар Пружаны 60+», які праводзіўся ў гарадскім Палацы культуры напярэдадні Дня бацькі. І сапраўды, усіх пецярых нашых паважаных мужчын: Аляксея Іванавіча Радзівончыка, Уладзіміра Аляксандравіча Яцкевіча, Уладзіміра Ільіча Чэкашова, Васіля Мікалаевіча Півеня, Анатолія Мікалаевіча Галяшчыхіна — непасрэдных удзельнікаў конкурсу, якія з’яўляюцца мужамі, бацькамі, дзядулямі, з радасцю сустракалі гледачы шоу. У зале сабраліся родныя, блізкія, знаёмыя, каб падтрымаць канкурсантаў, пажадаць ім перамогі. Пра новае «мужчынскае» свята, якое стала добра прыжывацца ў Беларусі, аб ролі бацькі ў фарміраванні сям’і, выхаванні дзяцей гаварыў у сваім звароце да прысутных намеснік старшын
У Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў расказалі пра вынікі прававога прыёму грамадзян

У Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў расказалі пра вынікі прававога прыёму грамадзян

Актуально, Новости, Профессия, Юридическая консультация
Сёння ў Пружанскім раёне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян. На прыём звярнуліся 4 чалавекі па пытаннях захавання норм працоўнага заканадаўства, аховы працы, рэгістрацыі па месцы жыхарства. Намеснік пракурора раёна Ірына Жыгалка, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Людміла Гарадко далі тлумачэнні па пытаннях. Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук праінфармавала, што прававыя прыёмы праходзяць на тэрыторыі Пружанскага раёна у апошні чацвер кожнага месяца. Усе жадаючыя могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыю.
«Ніякай гульні быць не можа». Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь з’яўляецца надзейным саюзнікам Расіі

«Ніякай гульні быць не можа». Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь з’яўляецца надзейным саюзнікам Расіі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што краіна з'яўляецца надзейным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, і ў гэтым пытанні не можа быць ніякай гульні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "І Расія, і Беларусь нямала сёння робяць для таго, каб утрымаць не толькі Еўропу, але і свет ад скочвання да самай небяспечнай рысы. Вы павінны ведаць, што мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай лініі. Мы надзейныя саюзнікі Расійскай Федэрацыі. Вы ў гэтым таксама можаце не сумнявацца. Ніякай тут гульні быць не можа, паколькі мы разумеем, што на карту пастаўлена вельмі шмат. І ў прынцыпе выжывальнасць нашых дзяржаў і нашых народаў", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сяргею Лаўров
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму еўразійскай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Спадар міністр, дазвольце вітаць вас. Мне прыемна з вамі сустракацца. Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. - Заўвага БЕЛТА). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з'яўляемся праціўнікамі Еўрапейскага саюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныя і, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ве
Пашырэнне паставак і кааперацыі. Лукашэнка прапанаваў узмацніць узаемадзеянне з Валагодскай вобласцю

Пашырэнне паставак і кааперацыі. Лукашэнка прапанаваў узмацніць узаемадзеянне з Валагодскай вобласцю

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі Алегам Куўшыннікавым назваў сферы і праекты, дзе можна і трэба ўзмацніць узаемадзеянне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта ўжо не першае наведванне Беларусі Алегам Куўшыннікавым. У ходзе яго першага візіту ў 2018 годзе былі намечаны сур'ёзныя планы па развіцці супрацоўніцтва ў многіх галінах. І цяпер трэба пагаварыць аб тым, што ўдалося зрабіць за гэты час, якія ёсць праблемы і што плануецца рабіць далей. Аляксандр Лукашэнка пералічыў ключавыя сектары, дзе ёсць рэзервы для ўзмацнення ўзаемадзеяння, і прапанаваў у кожным з іх вызначыць некалькі флагманскіх беларуска-валагодскіх праектаў - да трох у кожным сегменце. Прэзідэнт заўважыў, што ў святле дамоўлен
На спаборніцтвы па плаванні запрасіў Водны палац у Дзень бацькі (+фота)

На спаборніцтвы па плаванні запрасіў Водны палац у Дзень бацькі (+фота)

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Молодёжный клуб, Спорт
Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як час, праведзены разам. Вось і ў новае свята — Дзень бацькі — Водны палац і РФСК «Мухавец» запрасілі дзяцей і іх бацькоў на спаборніцтвы па плаванні. Паўдзельнічаць у іх заявілася 45 хлопчыкаў і дзяўчынак 2012-2016 гадоў нараджэння. Іх чакала дыстанцыя ў 25 метраў. Патрабаванняў да стылю плавання не было, кожны ўдзельнік мог выбраць свой. Адкрылі турнір дзяўчынкі. Тры заплывы ў іх выкананні былі хуткімі і цікавымі, але, што адметна, абсалютна ўсе пераможцы выявіліся па выніках апошняга. Трэцяй з часам 16,87 секунды стала Ганна Мацвяйчук, другое месца ў спаборніцтвах заняла Ангеліна Фісюк, якая пераадолела дваццаціпяціметроўку за 15,71 секунды. Абсалютнай пераможцай турніру (і тут сумненняў наконт выніку не ўзнікала) стала Арыядна Варыцкая з
Белорусские пограничники в Пружанском районе на границе с Польшей обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш

Белорусские пограничники в Пружанском районе на границе с Польшей обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Происшествия
Во вторник, 24 октября, в Пружанском районе на границе с Польшей белорусские пограничники обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш. У двух мужчин были переломаны ноги. Сделали это, по словам потерпевших, польские пограничники, сообщили БЕЛТА в Следственном комитете. "Польские силовики с молчаливого одобрения европейских клерков, чувствуя безнаказанность и вседозволенность, продолжают творить безумие в отношении мигрантов. Беженцы бегут от войн и разрухи в те самые страны Запада, в которых еще недавно трубили о высших ценностях, безопасности и человеколюбии. Однако мигранты сталкиваются с беспрецедентной нечеловеческой жестокостью и издевательствами", - подчеркнули в пресс-службе Следственного комитета. Жертвы жестокости польских пограничников рассказали, ч
У Пружанскім РГЗ абмяркоўвалі, як зрабіць працу бяспечнай (+многа фота)

У Пружанскім РГЗ абмяркоўвалі, як зрабіць працу бяспечнай (+многа фота)

Актуально, Новости, Профессия
У рамках Тыдня нулявога траўматызму ў Пружанскім раёне газазабеспячэння прайшоў семінар па тэматыцы «Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму». Трэба адзначыць, што мерапрыемства было наладжана шматвектарным і закранула ўсе адпаведныя пытанні. Семінар быў падзелены на дзве часткі — практычную і тэарэтычную. Падчас першай галоўны інжынер арганізацыі Вадзім Прыпутневіч правёў экскурсію па прадпрыемстве з дэманстрацыяй створанай сістэмы бяспекі. Яна ўключае ў сябе не толькі кантроль (дарэчы, наладжаны на даволі высокім, нават праграмным узроўні, з выкарыстаннем электронных прыбораў чыпавання і візуалізацыі). У дадатак да яго на асноўнай базе газавай службы, як і ў астатніх падраздзяленнях, увага надаецца і стварэнню належных умоў працы. Ка
Паважаныя жыхары Пружанскага раёна, 26 кастрычніка адбудзецца прававы прыём грамадзян!

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна, 26 кастрычніка адбудзецца прававы прыём грамадзян!

Актуально, Новости, Официально
26 кастрычніка 2023 г. з 10.00 да 12.00 у Пружанскім райспажыўтаварыстве (г.Пружаны, вул. Кобрынская, д. 6), з 12.15 да 14.15 у Пружанскім раённым аб'яднанні прафсаюзаў (г. Пружаны, вул. Шырмы, д. 17, каб.223) адбудзецца прававы прыём грамадзян. Прыём правядуць: Вярбіцкі Аляксандр Міхайлавіч - пракурор Пружанскага раёна, Гарадко Людміла Дзмітрыеўна - галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва. На прыём ажыццяўляецца папярэдні запіс па тэлефоне 2-04-81, на email: prujany@fpb.by.