Суббота, 13 декабря 2025

Месяц: Октябрь 2023

Рэцэпты на Біс. Боршч у слоіку «Усе фарбы восені» ад жыхаркі в. Ласасін Ганны Раманюк

Рэцэпты на Біс. Боршч у слоіку «Усе фарбы восені» ад жыхаркі в. Ласасін Ганны Раманюк

Рэцэпт ад жыхаркі в. Ласасін Ганны Раманюк. Усе любяць боршч, але, каб яго згатаваць, даводзіцца ледзь не паўдня прастаяць ля пліты. Асабліва шмат часу патрабуе апрацоўка бурачкоў. Каб зэканоміць час на штодзённую гатоўку, раблю нарыхтоўку баршчу з восені. І колькі б ні закруціла ў слоікі, разлятаецца на ўра. Сыны з нявесткамі і пляменнікі, з якімі дзялюся закруткамі, таксама задаволены. Бо трэба ўсяго толькі зварыць костку (намаганняў гэта не патрабуе), кінуць у каструлю некалькі бульбін, дадаць слоік нарыхтоўкі — і смачны боршч гатовы. ІНГРЭДЫЕНТЫ: буракі чырвоныя — 3 кг,памідоры — 1 кг,морква — 1 кг,цыбуля рэпчатая — 0,5 кг,перац салодкі — 0,5 кг,часнок — 100 г,цукар — 1 шклянка,алей сланечнікавы — 300 г,соль — 3 ст. лыжкі,воцат 9% — 125 г. ПРЫГАТАВАННЕ: Буракі і мор
Настаўніца хіміі СШ № 5 г. Пружаны Наталля Карпыза – пра ўдзел у нарадзе па пытаннях адукацыі ў Прэзідэнта і любімую работу

Настаўніца хіміі СШ № 5 г. Пружаны Наталля Карпыза – пра ўдзел у нарадзе па пытаннях адукацыі ў Прэзідэнта і любімую работу

У мінулы чацвер Кіраўнік краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы. Сярод запрошаных на яе была і прадстаўніца нашага раёна, выкладчык хіміі сярэдняй школы № 5 г. Пружаны, Наталля Карпыза. Ужо больш за 20 гадоў Наталля Мікалаеўна працуе ў пятай школе. За гэты прамежак часу адбылося нямала змен у адукацыйнай сістэме, да якіх давялося адаптавацца. Цяпер перад усёй адукацыйнай сістэмай паўсталі новыя пытанні, якія агучылі на нарадзе з Прэзідэнтам. Цікава было з першых вуснаў пачуць, што на ёй абмяркоўвалася і якія пытанні ўзнімаліся. Але спачатку зацікавіла: як на нараду такога высокага ўзроўню трапіла настаўніца з Пружанскага раёна? — Я і сама да канца не разумею, як, — усміхаецца Наталля Карпыза. — Хутчэй за ўсё асноўным фак
Кіраўніцтва раёна віншуе настаўнікаў, работнікаў сферы адукацыі і ветэранаў педагагічнай працы з Днём настаўніка!

Кіраўніцтва раёна віншуе настаўнікаў, работнікаў сферы адукацыі і ветэранаў педагагічнай працы з Днём настаўніка!

Шаноўныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка — святам, якое напоўнена глыбокай пашанай да вашай высакароднай прафесіі. Сістэма адукацыі заўсёды мела стратэгічнае значэнне для нашай краіны. Стаўка на веды, талент, інтэлект — аснова сацыяльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу. Менавіта таму ў нашай краіне і ствараюцца ўсе патрэбныя ўмовы для павышэння якасці адукацыі, паўнавартаснага ўсебаковага развіцця нашых дзяцей і моладзі. Укараняюцца самыя новыя метады навучання, мадэрнізуецца навучальная і матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў. Педагогі Пружаншчыны сваімі прафесійнымі поспехамі, нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам робяць годны ўнёсак у развіццё сістэмы адукацыі, выхаванне падра
У «без пяці мінут» 90 гадоў — на веласіпедзе і з любімай справай жыхар Ражковічаў Іван Саўчук

У «без пяці мінут» 90 гадоў — на веласіпедзе і з любімай справай жыхар Ражковічаў Іван Саўчук

Слухаючы або чытаючы жыццёвыя гісторыі людзей пасляваеннага пакалення, заўсёды здзіўляюся нязломнай сіле духа і бязмежнай самаадданасці, якія прысутнічалі практычна ў кожным чалавеку той эпохі. Напэўна, толькі дзякуючы ім разбураны край цяпер працвітае. І самае цікавае, што пра кожнага прадстаўніка гэтага пакалення можна сказаць: «Чалавек на сваім месцы», — бо кожны заслугоўваў падзякі. Хаця тагачасныя будаўнікі, настаўнікі, урачы, калгаснікі і многія іншыя не чакалі добрых слоў. Яны проста працавалі на тым участку, што выдзеліў лёс. І адным з такіх людзей з’яўляецца Іван Купрыянавіч Саўчук, які і нарадзіўся, і жыве зараз у в. Ражковічы. Пазнаёміўся з гэтым чалавекам падчас падрыхтоўкі да юбілею ААТ «Агра-Калядзічы» (былога калгаса «Рассвет»). Кіраўніцтва гаспадаркі параіла звярнуц
Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём пажылых людзей

Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём пажылых людзей

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны працы! Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра! Гэта дата — не нагадванне пра ўзрост, а выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам: нашым бацькам і маці, ветэранам працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўнёсак у развіццё нашага раёна, за шматгадовую сумленную працу. За вашымі плячамі вялікае жыццё. Вы ажыццяўляеце жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і багаты вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і адданымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу ваш актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна. Асаблівае дзя