ДЭУ-25 — 25 гадоў! Інтэрв’ю з начальнікам дарожнага прадпрыемства Уладзімірам Пунько
Здаецца, узрост параўнальна невялікі, але ў дачыненні да ДЭУ-25 сапраўдны «ўзрост» арганізацыі трэба лічыць не гадамі, а справамі. А іх аб’ём даволі ўнушальны.
Дарожнае ўпраўленне абслугоўвае амаль 500 кіламетраў аўтатрас Р-7, Р-44, Р-50, Р-78, Р-81, Р-83, Р-85, Р-98, Р-101, Р-102, якія звязваюць шэраг раёнаў Брэстчыны і часткова закранаюць Гродзенскую вобласць. А ў дадатак да гэтага, як паведамляе начальнік ДЭУ-25 Уладзімір Пунько, на балансе каля сотні мастоў, дзвюх сотняў аўтобусных павільёнаў з пляцоўкамі для прыпынку грамадскага транспарту і амаль 6,5 тысяч дарожных знакаў. І ўсе гэтыя аб’екты ўтрымліваюцца ў належным стане.
— З пачатку бягучага года выдзеленыя на абслугоўванне дарог і прыдарожнай інфраструктуры ліміты асвоены намі ў поўным аб’ёме. А гэта амаль 8 мільёнаў



