Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць з суседзямі шляхі нармалізацыі адносін, весці адпаведныя перагаворы і паціскаць руку тым, хто прыходзіць з мірам. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці гатовы ён сесці за стол перагавораў з сіламі Захаду, паціснуць адзін аднаму рукі і, галоўнае, паверыць у шчырасць намераў тых, хто ўжо як мінімум аднойчы выкарыстоўваў мірныя дамоўленасці ў Мінску, каб выйграць час і падрыхтаваць Украіну да вайны.
"Я нікому верыць не збіраюся. Калі б асабіста мой дом быў або я, то я верыў бы. Але каля 10 мільёнаў чалавек (жыхароў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) - лёсы людзей, дзеці і іншае. Як я магу верыць? Факты на стол, як я ча



