Абласны конкурс «Аграмайстэрства» прайшоў на базе Пружанскага каледжа. Нашы — у ліку лепшых! (+многа фота)
Сельская гаспадарка нашай краіны заўсёды мела патрэбу ў добра падрыхтаваных спецыялістах, якія віртуозна карыстаюцца тэхнікай, а яна, мы ж ведаем, кожны год удасканальваецца, прымяняюцца сучасныя тэхналогіі для дасягнення высокіх ураджаяў і годных вынікаў у працы. Таму ў Беларусі велізарная ўвага ўдзяляецца развіццю рабочых прафесій, пастаянна выяўляюцца лепшыя па сваёй спецыяльнасці. Гэтаму ўжо каторы год спрыяе абласны конкурс «Аграмайстэрства» сярод навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці», які праходзіць на базе Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Не стаў выключэннем і год бягучы. На мінулым тыдні наш каледж зноў сустракаў гасцей з розных куткоў Брэстчыны. На Пружаншчыну завітала 10 каманд з розн



