Пятница, 17 апреля 2026

День: 22.10.2023

«Шчодрыя Пружаны» —             у фінале конкурсу «MILK FEST»! (+ відэакліп)

«Шчодрыя Пружаны» — у фінале конкурсу «MILK FEST»! (+ відэакліп)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия
Фінал прэстыжнага творчага конкурсу «MILK FEST» сёлета зноў пройдзе з удзелам ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Другі год запар мясцовае прадпрыемства ўдзельнічае ў творчым конкурсе сярод работнікаў прадпрыемстваў-вытворцаў малочнай прадукцыі. Нагадаем, што летась менавіта Пружанскі малочны камбінат заваяваў гран-пры «MILK FEST - 2022». Вядучы інжынер Наталля Феранец тады прадставіла кампазіцыю «Краіна малака», якая з першых нот трапіла ў сэрцы як журы, так і іншых удзельнікаў, а таксама пружанцаў і ўвогуле беларусаў. https://www.youtube.com/watch?v=HhgAce3xQus Трымаюць узровень мінулагоднія пераможцы і сёлета. Канцэпцыю песні і кліпа на гэты раз змянілі. Цяпер гэта не сольны выканаўца, а група. Песню «Шчодрыя Пружаны», якая, мяркуючы па ўсім, можа стаць сапраўдным гімнам прадп
Рэцэпты на Біс. Журавінавае варэнне з апельсінам і імбірам ад карэктара «Раённых будняў» Іны Антаноўскай

Рэцэпты на Біс. Журавінавае варэнне з апельсінам і імбірам ад карэктара «Раённых будняў» Іны Антаноўскай

Подписка, Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Іны Антаноўскай, карэктара газеты «Раённыя будні». Класічным варэннем гэта назваць нельга. Хутчэй, атрымліваецца вітамінная нарыхтоўка, якая так карысная цяпер, у няўстойлівае восеньскае надвор‘е. Яна і імунітэт павысіць, і настрой уздыме. ІНГРЭДЫЕНТЫ: журавіны — 1 кг,апельсін — 1 штука,корань імбіру — 100 г,цукар — 600-700 г (можна замяніць мёдам). ПРЫГАТАВАННЕ Усё вельмі проста. Журавіны, апельсін разам з цэдрай і ачышчаны імбірны корань трэба здрабніць у блэндары або з дапамогай мясарубкі. Дадаць цукар, добра размяшаць. Перакласці ў прастэрылізаваныя слоікі, закрыць пластыкавымі накрыўкамі. Майце на ўвазе: імбір мае дастаткова пякучы смак, пры ўсёй яго карыснасці ён супрацьпаказаны пры шэрагу захворванняў страўніка, печані, падстраўнікавай залозы, ды і н
Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў. Частка 3

Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў. Частка 3

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Новости, Тварам да веры
Саксонскае войска і Францішак Карпінскі былі тут… Не толькі пажары, але і войны, і шматлікія бедствы, на якія так багата была наша гісторыя, пакінулі свой след на сухопальскай зямлі. У 1812 годзе, падчас руска-французскай вайны, тут не было буйных сутычак накшталт бітвы каля Гарадзечна і Паддубна, але праз Сухопаль прайшлі і разрабавалі яго саксонскія войскі корпуса генерала Рэнье. Мясцовыя жыхары імкнуліся схаваць сваю маёмасць на званіцы, але варожыя салдаты і тут «пагаспадарылі», нават знялі са святара новыя боты. Ды сам храм усё ж не кранулі. З аднаго боку, верагодна, паўздзейнічалі ўгаворы мясцовага памешчыка-арандатара Энгельгардта, з другога — цудатворны абраз Прасвятой Багародзіцы, якую пабаяліся пакрыўдзіць. Сухопальскі храм. Сучасны выгляд. Царква на тыя часы была,