Воскресенье, 18 января 2026

День: 19.10.2023

Прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ часова перанесены ў памяшканне былой жаночай кансультацыі

Прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ часова перанесены ў памяшканне былой жаночай кансультацыі

Здоровье, Новости
Паважаныя жыхары г. Пружаны і Пружанскага раёна! У сувязі з пачаткам будаўнічых работ у будынку цэнтральнай раённай бальніцы (тут робіцца прыбудова прыёмнага пакою і кабінета КТ), прыёмны пакой перанесены ў памяшканне былой жаночай кансультацыі. Уваход сюды — у тарцы будынку, пад аркай. Таксама будзе часткова перакрыта тэрыторыя двара. Просім прабачэння за часовыя нязручнасці. Адміністрацыя Пружанскай ЦРБ
Лукашэнка анансаваў візіт у Экватарыяльную Гвінею

Лукашэнка анансаваў візіт у Экватарыяльную Гвінею

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць з візітам Экватарыяльную Гвінею. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы, на шчасце, апошнім часам вельмі інтэнсіўна працуем з вашай краінай для таго, каб выпрацаваць канкрэтны план нашых узаемаадносін. У бліжэйшы час я абавязкова пастараюся ў вас пабываць. Гэта ўжо ў нас запланавана. Па датах мы разбяромся. Але самае галоўнае, каб мы мелі дакладнае ўяўленне, як выбудаваць эканоміку, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамлялася, у пачатку верасня Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвін
Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пабываў на шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» і падзяліўся ўражаннямі

Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пабываў на шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» і падзяліўся ўражаннямі

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Ружанские мотивы
Юрыю Слінка — 29 гадоў. Нарадзіўся ён у Івацэвіцкім раёне, але цяпер жыве ў Ружанах. Не толькі ў гарадскім пасёлку, санаторыі «Ружанскі», дзе працуе, але і ва ўсім раёне Юрыя ведаюць як таленавітага самадзейнага спевака. З дзяцінства Юрый меў праблемы са зрокам. Таму вучыўся ў Жабінкаўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку. — Пра школу ў мяне самыя цёплыя ўспаміны. Я скончыў 11 класаў, хоць спачатку меркаваў пайсці пасля дзявятага, — узгадвае Юрый. — Жыццё ўдалечыні ад дому не было сумным: я рана захапіўся музыкай і часта ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах і конкурсах, дзе займаў першыя месцы. Мы ездзілі па розных гарадах, у тым ліку і за мяжу. Адначасова скончыў музычную школу па класе баяна. Але калі ў старэйшых класах паўстала пытанне аб паступленні, мы з бацькамі пр
Лукашэнка адзначыў поспехі ў супрацоўніцтве з Мардовіяй і ўказаў на яўныя прабелы

Лукашэнка адзначыў поспехі ў супрацоўніцтве з Мардовіяй і ўказаў на яўныя прабелы

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія Арцёмам Здунавым адзначыў поспехі ў супрацоўніцтве з рэгіёнам і ўказаў на яўныя прабелы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вітаючы дэлегацыю, Прэзідэнт заўважыў, што для кіраўніка Мардовіі гэты візіт на беларускую зямлю не проста рабочы: "Вы дакранаецеся да гераічнай гісторыі сваёй сям'і. Беларусь памятае здзейснены ў гады Айчыннай вайны (Вялікай Айчыннай вайны. - Заўвага БЕЛТА) подзвіг старшага сяржанта Здунава Васіля Фёдаравіча - Героя Савецкага Саюза". У сувязі з гэтым Прэзідэнт прывітаў ініцыятыву кіраўніка Мардовіі ўстанавіць пабрацімскія сувязі паміж Чэрвеньскім раёнам Мінскай вобласці, дзе ваяваў брат дзядулі Арцёма Здунава, і яго радзімай - Ацяшаўскім муніцыпальным раёнам Мардовіі. "А нашы б
Выхадныя з фігурным катаннем: з 20 па 22 кастрычніка ў Лядовым палацы пройдзе адразу два турніры!

Выхадныя з фігурным катаннем: з 20 па 22 кастрычніка ў Лядовым палацы пройдзе адразу два турніры!

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
20-22 кастрычніка ў Лядовым палацы г. Пружаны пройдуць спаборніцтвы па фігурным катанні. Аматараў фігурнага катання чакаюць на адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах «Кубак Белавежскай пушчы» (адзіночнае і парнае катанне) і Алімпійскіх днях моладзі Брэсцкай вобласці — адборачным этапе. Пачатак спаборніцтваў: 20 кастрычніка — з 14.00 гадзін, 21 кастрычніка — з 10.00 гадзін, 22 кастрычніка — з 8.30 гадзін. Уваход свабодны.
Клапаціцеся пра печкі загадзя! Наш рэйд разам з РАНС у Арабніках і Вялікіх Якавічах

Клапаціцеся пра печкі загадзя! Наш рэйд разам з РАНС у Арабніках і Вялікіх Якавічах

Актуально, Новости, Происшествия
Пачаўся чарговы ацяпляльны сезон, які не ўсе сустракаюць падрыхтаванымі. Тым, у каго ёсць цэнтральнае ацяпленне, значна прасцей, бо ўсе адпаведныя работы за іх выканаюць адказныя службы. Уладальнікі газавых катлоў таксама не нагружаны падрыхтоўкай, спадзеючыся на бездакорнасць выкарыстоўваемага абсталявання. Аднак на Пружаншчыне нямала дамоў, гаспадары якіх працягваюць карыстацца пячным ацяпленнем. Вось з ім значна больш клопатаў. З улікам гэтага цяпер у першую чаргу выратавальнікі праводзяць абследаванне супрацьпажарнага стану печак домаўладанняў, асабліва ў сельскай мясцовасці. Работнікі МНС інспектуюць стан комінаў на гарышчах прыватных дамоў, стан дзверцаў топачных камер. Асаблівая ўвага надаецца курэнню ў пакоях, бо на сённяшні дзень гэта адна з самых распаўсюджаных прычын узн
З чэмпіёнам і прызёрам ІІ Гульняў краін СНД Анатолем Хомічам і Андрэем Літвіновічам сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец

З чэмпіёнам і прызёрам ІІ Гульняў краін СНД Анатолем Хомічам і Андрэем Літвіновічам сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Спорт
На мінулым тыдні адбылася сустрэча старшыні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца з чэмпіёнам і прызёрам ІІ Гульняў краін СНД Анатолем Хомічам і Андрэем Літвіновічам. Не будзем зноў расказваць, як нашы юныя спартсмены прыйшлі да сваіх тытулаў, як удалося дамагчыся такіх вынікаў пакуль у першых сваіх такіх буйных спаборніцтвах. Не сумняваюся, што ў хлопцаў яшчэ ўсё наперадзе: і новыя тытулы, і званні, і ўзнагароды самых вышэйшых ступеняў. Самае галоўнае, што яны застаюцца такімі ж сціплымі, без ганарыстасці. Гэта адзначыў у сваім звароце да спартсменаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Зносіны з юнакамі былі ў форме простай гутаркі. Хлопцы распавялі, як праходзілі спаборніцтвы, якія хваляванні перажылі, аб тым, як праходзяць іх будні, трэні