Вторник, 13 января 2026

День: 18.10.2023

Не прамаруджваць і не баяцца. Чаму Лукашэнка ўпэўнены ў будучым беларускай рыбнай галіны

Не прамаруджваць і не баяцца. Чаму Лукашэнка ўпэўнены ў будучым беларускай рыбнай галіны

Актуально, Новости, Президент
У 2019 годзе Прэзідэнт Беларусі наведаў фарэлевую гаспадарку "Лахва". Дэталёва цікавіўся тэхналогіямі, рэнтабельнасцю, аб'ёмамі вытворчасці, наяўнасцю рынкаў. А потым паставіў задачу: калі ёсць перспектыва - не прамаруджваць. Бо навошта чакаць, пакуль міне час, а разам з ім і "залатая рыбка"... У новым выпуску YouTube-праекта "Па факце: рашэнні Першага" мы раскажам, колькі рыбы вырошчваюць у Беларусі, як далей збіраюцца развіваць аквакультуру ў нашай краіне і на што кіраўнік дзяржавы згодны пры неабходнасці выдзеліць сродкі. Колькі рыбы вырошчваюць беларускія вытворцы У Беларусі 16 арганізацый, якія займаюцца развядзеннем рыбы. У год яны вырошчваюць 15 тыс. т, з іх да 800 т каштоўных парод. І яшчэ крыху даных на прыкладзе мінулага года. У вадаёмах краіны ў 2022-м вылавілі амаль
Пайшоў з жыцця Іван Міхайлавіч Алякумаў

Пайшоў з жыцця Іван Міхайлавіч Алякумаў

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости
Усё далей ад нас вайна, усё менш ветэранаў у Дзень Перамогі стаяць ля абеліскаў. Яны адыходзяць ціха, па адным, адыходзяць моўчкі, як належыць салдатам. Вось і яшчэ адна страта: не стала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка Курскай бітвы, кавалера ордэна Айчыннай вайны I ступені Івана Міхайлавіча Алякумава. Кіраўніцтва раёна, а таксама рэдакцыя газеты «Раённыя будні» выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім Івана Міхайлавіча. Матэрыял пра Івана Алякумава чытайце тут.
Больш за 70 пружанскіх юнакоў атрымалі павесткі аб прызыве на вайсковую службу

Больш за 70 пружанскіх юнакоў атрымалі павесткі аб прызыве на вайсковую службу

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия
У Пружанах у гэты панядзелак, 16 кастрычніка, прайшоў восеньскі Дзень прызыўніка. Як расказаў начальнік групы прызыву райваенкамата Андрэй Якімовіч, амаль усе, хто павінен пайсці ў армію, прынялі ўдзел у адпаведных мерапрыемствах. Толькі адзін «ухіліст» зараз адшукваецца, і пакуль у яго ёсць шанец панесці адміністрацыйную адказнасць за няяўку. Калі ж прызыў закончыцца, а парушальнік не з‘явіцца, то ў дачыненні да яго будзе ўзбуджана крымінальная справа. Падчас урачыстага Дня прызыўніка, які прайшоў традыцыйна ў Палацы культуры, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб правядзенні восеньскага прызыву зачытаў ваенны камісар раёна Кірыл Шаўчэнка. Увогуле пад прызыў трапілі навабранцы ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў. Служыць ім давядзецца ў Слоніме, Брэсце, Мінску, Гродне, Бар
Імя «Містара Пружаны 60+» даведаемся ўжо ў пятніцу!

Імя «Містара Пружаны 60+» даведаемся ўжо ў пятніцу!

Афиша, Год мира и созидания, Культура, Новости, Профессия
Запрашаем жыхароў горада і раёна на конкурс таленту і творчасці «Містар Пружаны 60+», прысвечаны Дню бацькі. Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу, 20 кастрычніка, у 15.00 гадзін у вялікай зале Палаца культуры. Уваход свабодны.
Знаёмім з пераможцамі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў і паказваем фота іх сядзіб

Знаёмім з пераможцамі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў і паказваем фота іх сядзіб

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Фотофакт
Падчас «Пружанскай восені» былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў. Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка". Арганізатарам конкурсу і фінансістам прыза за першае месца выступіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, суфінансістамі -- Беларускі прафсаюз работнікаў АПК і грамадская арганізацыя «БРСМ». Уручаў прызы падчас "Пружанскай восені" старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які назваў такое мерапрыемства добрай кірмашовай традыцыяй, таму што ўшаноўваць вяскоўцаў можна не толькі за добры ўраджай, але і за дагледжанасць нашых вёсак. І вельмі добра, што колькасць удзельнікаў конкурсу штогод павялічваецца. А сёлета падарунак за трэцяе месца Мікалай Пятровіч уручыў
Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае паўдзельнічаць у сацыяльным праекце «Гаворыць пакаленне»

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае паўдзельнічаць у сацыяльным праекце «Гаворыць пакаленне»

Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
У рамках праекта кожны жадаючы (член прафсаюза) можа задаць пытанне людзям старэйшага пакалення. Пытанні могуць быць рознымі і датычыцца ўсіх сфер жыццядзейнасці, у тым ліку працоўнай дзейнасці, узаемаадносін з людзьмі і інш. Любое пытанне старэйшаму пакаленню вы можаце задаць у сацыяльных сетках Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў (у асабістыя паведамленні ці пакінуць каментарый пад адпаведным пастом) з 16 па 27 кастрычніка. Пішыце ў: Instagram: https://instagram.com/pruzhany_fpbVK: https://vk.com/club173465366Facebook: https://www.facebook.com/groups/1979024109072291/ Пасля будзе прадстаўлены відэасюжэт з адказамі на пытанні ад людзей старэйшага пакалення, якія пражываюць на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Каманда Пружанскага райвыканкама прывезла бронзу з абласной спартакіяды «Вертыкаль»

Каманда Пружанскага райвыканкама прывезла бронзу з абласной спартакіяды «Вертыкаль»

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Официально, Профессия, Спорт
Абласная спартакіяды «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, завяршылася ў суботу ў Брэсце. Каманда Пружанскага раённага выканаўчага камітэта заняла ў ёй ганаровае трэцяе месца. Усяго ў спаборніцтвах прыняло ўдзел 20 каманд. На фінальным этапе ўдзельнікі спаборнічалі ў шашках, шахматах, настольным тэнісе, міні-футболе, баскетболе, валейболе, дартсе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і пнеўматычнага пісталета. Лідарам спаборніцтваў стала каманда Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на другую прыступку п‘едэстала гонару ўзнялася каманда Столінскага райвыканкама. Фота Кацярыны Масік і прадастаўлена Пружанскім райвыканкамам