Чарговае пасяджэнне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва
Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва прайшло 10 кастрычніка.
Нагадаем чытачам, што дзейнасць камісіі накіравана на рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец адзначыў, што работа камісіі накіравана на максімальнае садзейнічанне занятасці ўключаных у базу дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Пачынаючы з верасня 2023 года, камісіяй адпрацоўвалася база дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы ў 2 квартале 2023 года.
Непрацуючыя грамадзяне інфармаваліся пра ўключэнне іх у базу дадзеных, запрашаліся на пасяджэнне камісіі



