Среда, 20 мая 2026

День: 14.10.2023

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём маці

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём маці

Актуально, Новости, Президент
Дарагія суайчынніцы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці. Гэта добрае і пяшчотнае свята ўвасабляе веліч духоўнай сілы і святасць мацярынства як бясцэннай крыніцы жыцця і адной з найвышэйшых якасцей жаноцкасці. Блізкі і родны для кожнага вобраз маці мы праносім у сэрцы праз усё жыццё. У мацярынскай душы бязмежнай любоўю адгукаюцца самыя звычайныя падзеі нашага зямнога шляху. Сваёй мудрасцю і шчырасцю вы вучыце дзяцей быць самастойнымі, прывіваеце ім маральныя каштоўнасці і арыенціры. Сардэчна дзякую кожнай з вас за чуласць, цярплівасць і клопат пра дабрабыт сям'і і ўтульнасць дамашняга ачага. Словы глыбокай павагі і нізкі паклон шматдзетным і прыёмным мамам, а таксама тым, хто выхоўвае дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Вашы ўвага і ўдзел усяляюць у іх дабрыню, надзею на ле
Дарагія жанчыны, мамы і бабулі!

Дарагія жанчыны, мамы і бабулі!

Актуально, Новости
Шчыра віншуем вас з выдатным святам, поўным душэўнай цеплыні і дабрыні — Днём маці! Дзень маці — цудоўная магчымасць выказаць бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне. Мы ганарымся нашымі выдатнымі жанчынамі, якія паспяхова сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць і пры гэтым застаюцца клапатлівымі маці і любячымі жонкамі. У гэты дзень мы асабліва ўшаноўваем маці-гераінь, шматдзетных мам, жанчын, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Мілыя мамы! Дарагія бабулі! Зямны паклон вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць і жыццёвую мудрасць. Хай дзеці апраўдваюць усе вашы надзеі, цешаць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу. Няхай у вашых вачах не згасае бляск, з твару
Адбыўся VII Афанасьеўскі інтэлектуальны турнір

Адбыўся VII Афанасьеўскі інтэлектуальны турнір

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
У раённым этапе VII Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру, які прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы, прынялі ўдзел чатыры каманды. За права паўдзельнічаць у абласным этапе змагаліся «Сабаране» (каманда Свята-Аляксандра-Неўскага храма г. Пружаны), «Каўчэг» (каманда храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Ружаны), «Праабражэнне» (каманда Спаса-Праабражэнскага храма г. Пружаны) і «Амафор» (каманда храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Пружаны). Удзельнікаў вітала дырэктар Пружанскай ЦРБ Таццяна Гуторкіна. Перад пачаткам турніру гледачам быў прадэманстраваны невялікі фільм пра прападобнага велікамучаніка Афанасія Брэсцкага, які з‘яўляецца нябесным заступнікам Брэста. Асноўная гульня складалася з 33 пытанняў, яна была захапляльнай і цікавай. У выніку вызначыліся дзве лепшы
Прафсаюзны камітэт Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы зладзіў свята для сваіх ветэранаў і дзеючых работнікаў

Прафсаюзны камітэт Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы зладзіў свята для сваіх ветэранаў і дзеючых работнікаў

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Фотофакт
Прафсаюзны камітэт Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы заўсёды актыўна ўдзельнічае ў розных акцыях як раённага, так і рэспубліканскага маштабу, і сам наладжвае цікавыя і душэўныя мерапрыемствы. На гэтым тыдні, напрыклад, у раённай бальніцы далучыліся да прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам», «Павіншуем тату разам». У чацвер у фае паліклінікі размясцілі паштовую скрынку з прапановай адправіць бацькам віншаванні. Як расказала прафсаюзны лідар медыкаў Ірына Шэйка, ужо ў другой палове дня ў розныя куточкі Беларусі паляцела больш за сотню паштовак: у вялікім калектыве медыкаў нямала ўраджэнцаў іншых раёнаў і абласцей. А бліжэй да вечара актавая зала медустановы запоўнілася людзьмі. Прафкам сумесна з адміністрацыяй ЦРБ вырашыў наладзіць агульны «агеньчык» з нагоды адразу некаль
Мацярынская любоў ратуе свет і абараняе мір

Мацярынская любоў ратуе свет і абараняе мір

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
На здымку: Марыя Сакалоўская з дачкой Янай. Маці дорыць жыццё, песціць сваіх дзяцей, выхоўвае і выводзіць іх у людзі. І ўвесь адведзены ёй лёсам час імкнецца абараніць іх ад пагроз і трывог. Жанчыны-маці выступаюць супраць войнаў і агрэсіі, мараць, каб дзеці жылі пад мірным небам. І многія з іх гатовы стаць актыўнымі абаронцамі жыцця і міру на зямлі. Нават калі для гэтага даводзіцца апрануць вайсковую форму. Каля дзясятка жанчын служаць і на 210-м авіяцыйным палігоне. «Прыгожую частку» асабовага саставу вайсковай часці на пачатку бягучага года папоўніла Марыя Сакалоўская з г.п. Ружаны. Але, як лічыць сама Марыя Эдуардаўна, сваю дзейнасць да гэтага часу яна таксама можа назваць абаронай людскіх жыццяў. Жанчына працавала фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі. Таму калі атрымала пра