Воскресенье, 19 июля 2026

День: 09.10.2023

Згодна з рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта №2001 ад 9.10.2023, ацяпляльны сезон у Пружанскім раёне пачынаецца з 9 кастрычніка.

Актуально, Новости, Официально
Уключэнне ацяплення робіцца ў наступнай чарговасці: - дзіцячыя дашкольныя і школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак плюс 10 градусаў Цэльсію і ніжэй; - жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных), агульнагарадскія лазні -- пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак плюс 8 градусаў Цэльсію і ніжэй; - грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя і іншыя арганізацыі – па ўзгадненні з энергазабяспечваючай арганізацыяй пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах.
Рацэпт на Біс

Рацэпт на Біс

Актуально, Новости, Рэцэпты на Біс, Фотофакт
Рэцэпт ад спецыяліста па абследаванні статыстычнага аддзела Вольгі Мікалаеўны КАРАБАН Інгрэдыенты: бульба сырая — 1 кг, фарш (лепш за ўсё курыны, але можна ўзяць іншы на свой смак) — 300-350 г, цыбуля рэпчатая — 100 г, часнок — 2 зубчыкі, морква — 100 г, сыр — 100 г, маянэз — 100 г, соль, перац, прыправы — на смак, малако — 0,2 л, алей сланечнікавы — 80г. Прыгатаванне:Фарш солім, перчым, змешваем з морквай, нацёртай на буйной тарцы, здробненай цыбуляй, выціскаем часнок, дадаём прыправу. Бульбіны разразаем на палавінкі, выразаем паглыбленні, пасыпаем прыправай. Кладзём у атрыманыя «гнёзды» запраўлены фарш. Зверху пасыпаем нацёртым сырам, змазваем маянэзам. Фаршыраваныя бульбіны выкладваем у форму ці глыбокую бляху. Малако змешваем з вадой і алеем, наліваем на дно (бульбіны
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя адносіны з Угандай

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя адносіны з Угандай

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені і жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Ваша краіна мае аўтарытэт і адыгрывае значную ролю ў Афрыцы, што пацвярджае яе выбранне старшынёй Руху Недалучэння, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя дыпламатычныя адносіны з Угандай, якім сёлета спаўняецца 25 гадоў. Нас аб'ядноўвае аднолькавы погляд на надзённыя пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку на неабходнасць пабудовы больш збалансаванага і справядлівага шматпалярнага свету». «Гатовы да пашырэння ўзаемадзеяння. Адзначаем інтэнсіфікацыю кантактаў і спадзяёмся на іх далейшае павелічэн