Суббота, 7 марта 2026

День: 07.10.2023

Святлана Кульба ўмее раскрываць таленты

Святлана Кульба ўмее раскрываць таленты

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Кажуць, нібыта нічым добрым не прыцягваюць правінцыйныя мястэчкі: складанасці з працаўладкаваннем, жыллём, баўленнем вольнага часу. Вось толькі чаму менавіта з глыбінкі раз-пораз на свет з’яўляюцца чарговыя «зоркі»? Значыць, ёсць нешта ў сельскай пастаралі, чаго нельга адшукаць у гарадской забудове. Можа, душа? Як лічыць загадчыца Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі Святлана Кульба, гэта сапраўды так, бо за чарадой клопатаў і праблем вяскоўцы, напэўна, дзякуючы блізкасці да прыроды, захоўваюць больш творчасці ў душы. Амаль чвэрць стагоддзя кіруе клубам жанчына і можа прывесці нямала пацвярджэнняў гэтаму са сваёй практыкі. — Сёння ў нас працуюць два аматарскія аб’яднанні — клубы па інтарэсах «Карусель» для дзяцей і «Майстэрня добрага настрою» для дарослых, — расказвае Свят
Незвычайны сцяг Рэспублікі Беларусь з’явіўся ў нашым горадзе.

Незвычайны сцяг Рэспублікі Беларусь з’явіўся ў нашым горадзе.

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Вось такая новая яркая кампазіцыя — выява карты Беларусі, расфарбаваная ў колеры Дзяржаўнага сцяга, з‘явілася непадалёку ад кальца на ўездзе ў Пружаны. Зрабілі яе каля будынка Пружанскага сельсавета з каляровага гравію работнікі КУВП «Камунальнік». Каб радавала вока і нагадвала кожнаму: Беларусь у нашым сэрцы. Фота Кацярыны МАСІК
Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў

Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Здараюцца часам сітуацыі, якія цяжка патлумачыць з пункту гледжання матэрыялістычнай тэорыі. Напрыклад, падарожнічаеш па вывучаным маршруце і раптам нібы нейкая сіла цягне цябе звярнуць з трасы, праехаць па прасёлках. Збочваеш — і адкрываеш для сябе новыя мясціны, знаходзіш новыя ўражанні, якія даюць штуршок да цікавай публікацыі, або наогул сустракаеш чалавека, які адказвае на важнае для цябе пытанне. Нехта называе гэта промыслам Гасподнім, нехта — збегам абставін. Але ж сэнс ад назвы не мяняецца… Горка. Месца сілы Аднойчы такім чынам на шляху ў Навагрудак мы трапілі ў дзіўнае месца, вёску Горка, што ў Дзятлаўскім раёне на Гродзеншчыне. У пружанцаў звычайна падобная назва асацыіруецца з могілкамі. Ля гэтай Горкі таксама ёсць могілкі, якія размясціліся на даволі высокім узвышшы.