Воскресенье, 19 июля 2026

День: 05.10.2023

Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай»

Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай»

Актуально, Здоровье, Новости, Спорт, Фотофакт
Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 выходзяць на новы ўзровень, фактычна — міжнародны. Напрыканцы верасня падапечныя Сяргея Каляды і Юліі Казёл адправіліся ў Маскву. Праўда, не з мэтай экскурсіі ці прагулкі (хаця знайшлі час і на гэта), а каб пазмагацца з расійскімі спартсменамі і паказаць свой узровень. Нашы спартсмены прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай». Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца некалькі разоў на год і названы ў гонар сярэбранай прызёркі Алімпіяды-2004, трохразовай чэмпіёнкі Еўропы і віцэ-чэмпіёнкі свету. Праходзяць яны якраз такі ў басейне «Практыка» на базе маскоўскай ШПСК — школы плавання Святланы Камаровай. Цікава, што гэта адзіная прыватная школа ў расійскай сталіцы, якая мае дзяржаўную падтрымку. Плыўцы з Пружан паказалі сябе на спаборніцтва
Анатоля Хоміча і Андрэя Літвіновіча шчыра віталі ў роднай школе

Анатоля Хоміча і Андрэя Літвіновіча шчыра віталі ў роднай школе

Актуально, Новости, Спорт, Фотофакт
Прыносіць славу сваёй краіне, свайму раёну, урэшце, установе, дзе ты вучышся ці працуеш, можна па-рознаму. Хтосьці робіць гэта пры дапамозе інтэлектуальных здольнасцей, іншы — майстар на ўсе рукі. Трэці дабіваецца поспеху шляхам штодзённых знясільваючых трэніровак, якія пасля дапамагаюць паказаць вынік на спартыўных арэнах. Якраз такі шлях выбралі для сябе Анатоль Хоміч і Андрэй Літвіновіч. Пра гэтых хлопцаў, ураджэнцаў в. Чахец і аг. Шані, мы ўжо расказвалі і, упэўнены, яшчэ не раз напішам на старонках газеты. Але ж нагадаем чытачам, што Анатоль — чэмпіён ІІ Гульняў краін СНД па штурханні ядра, а яшчэ сярэбраны прызёр у кіданні дыска. Андрэй заваяваў бронзу ў забегу на 600 м. У мінулую сераду сваіх былых вучняў шчыра віталі ў Шаняўской СШ імя М. Засіма, дзе прайшло ўрачыстае ме
Бібліяпрыцемкі прайшлі ў цэнтральнай бібліятэцы

Бібліяпрыцемкі прайшлі ў цэнтральнай бібліятэцы

Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі «Народы кнігамі багаты». Падзея прыцягнула асоб розных узростаў — ад дзяцей да дзядуль і бабуль. І абсалютна ўсе атрымалі яркія эмоцыі і прыемныя ўражанні. Пачатак мерапрыемства павінен быў прайсці пад адкрытым небам. Таму работнікі бібліятэкі вынеслі на вуліцу зручныя крэслы. Прысутных вітала дырэктар бібліятэкі Таццяна Гуторкіна. Далей мікрафоны ў рукі ўзялі ўдзельнікі народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фолк-групы «Лад», якой у мінулым годзе споўнілася 20 гадоў. Гэта аказаўся цудоўны пачатак: людзі былі ў захапленні як ад песень, якія выконваў гурт з Брэста, так і ад удзельнікаў самога калектыву, якія былі пазітыўна настроены ў адносінах да ўсіх прысутных. «Лад» выканаў нямала па-сапраўднаму ду
Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў калегу з днём нараджэння. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, уключаючы тэмы, якія плануецца абмеркаваць на маючым адбыцца саміце СНД у Бішкеку. БЕЛТА