7 кастрычніка 2023 г. з 09.00 да 12.00 па тэлефоне 4-15-04 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з першым намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глушко Сяргеем Аляксандравічам, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання.
Як мы анансавалі ў мінулым нумары газеты, асноўнае пытанне, якое было вынесена на разгляд 47 сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, тычылася эфектыўнасці работы зацікаўленых служб выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна.
З дакладамі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка і начальнік РАНС МНС Рэспублікі Беларусь Павел Талстой. Публікуем тэзісы з даклада Віталія Матвіенкі.
У першым паўгоддзі 2023 года на рэалізацыю мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы на рабочых месцах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы выдаткавана 67,2 тысячы рублёў, пры плане ў 47,1 тысячы. Цалкам на мерапрыемствы па ахове працы наймальнікамі раёна ў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Аб гэтым стала вядома ў час сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адпаведны ўказ аб стварэнні камісіі павінен быць падпісаны ў бліжэйшы час. Як дакладна яна будзе называцца, пакуль невядома, але ўзначаліць яе Дзмітрый Крутой.
«Прапісвайце сабе нармальныя ва ўказе паўнамоцтвы, – запатрабаваў Прэзідэнт. - Вядома, гэта будзе нагрузка на той апарат, які ў вас існуе. Нічога, ты як новы чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаны або якія могуць выканаць большы аб'ём работы. Але і тут міністраў, апарат урада - трэба задзейнічаць усіх, каго вы палічыце патрэбным».
Пры гэтым Аляксандр