Воскресенье, 16 августа 2026

Месяц: Сентябрь 2023

Лукашэнка адзначыў значны патэнцыял адносін Беларусі і Туркменістана

Лукашэнка адзначыў значны патэнцыял адносін Беларусі і Туркменістана

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дынамічнае развіццё нейтральнага Туркменістана за гады суверэнітэту з'яўляецца яскравым сведчаннем імкнення краіны да прагрэсу і працвітання. "Упэўнены, правераныя часам беларуска-туркменскія адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, маюць значны патэнцыял, які нашымі сумеснымі намаганнямі можа быць паспяхова рэалізаваны ў інтарэсах грамадзян дзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву моцнага здароўя, шчасця і дабра, а народу дружалюбнага Туркменістана міру і дабрабыту. БЕЛТА
Стабальніца з Варанілавіч Ганна Пухнарэвіч: «У мяне ўсё атрымаецца!»

Стабальніца з Варанілавіч Ганна Пухнарэвіч: «У мяне ўсё атрымаецца!»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
Выпускнікі рэдка набіраюць максімальны бал па выніках выпрабаванняў, якія праходзяць пасля заканчэння школы. Але ёсць і тыя, каму ўдаецца гэта зрабіць. Адна з такіх — выпускніца Варанілавіцкай школы Ганна Пухнарэвіч, якая на цэнтралізаваным экзамене па грамадазнаўстве набрала 100 балаў. Мы пагутарылі з Ганнай, каб даведацца, як ёй удалося паказаць максімальна высокі вынік на экзамене, куды яна паступіла і як адчувае сябе на новым месцы. — Мне заўсёды падабаўся прадмет грамадазнаўства і ўсё, што звязана з ім, нават прасіла маму набываць мне дадатковую літаратуру для яго паглыбленага вывучэння. І, зразумела, я вельмі хацела паступіць на факультэт, які звязаны з правазнаўствам. Ганна Пухнарэвіч, як аказалася, вельмі мэтанакіраваная дзяўчына. І раней, і на працягу ўсяго 11 класа яна “бы
Пружанскі раён на сямейным фестывалі «Время» прадставілі старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскай ЦРБ Марыя Грышкевіч з дачкой Сафіяй

Пружанскі раён на сямейным фестывалі «Время» прадставілі старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскай ЦРБ Марыя Грышкевіч з дачкой Сафіяй

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Новости, Профессия
Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Грышкевіч прыняла ўдзел у сямейным фестывалі «Время». Фестываль, арганізатарам якога сталі грамадскае аб‘яднанне і беларуская партыя «Белая Русь» прайшоў на базе аздараўленчага лагера «Энергетык». Наш раён прадставілі Марыя Грышкевіч з дачкой Сафіяй. Марыя Грышкевіч падзялілася ўражаннямі: — Фестываль быў вельмі маштабны. Больш за 500 аднадумцаў, чатыры дыялогавыя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваліся пытанні развіцця грамадскай арганізацыі і партыйнага будаўніцтва, сітуацыя ў свеце. На фестываль запрасілі не толькі членаў «Белай Русі», але і нашых дзяцей! Для маладога пакалення былі прадугледжаны квэсты, квізы, іншыя інтэрактыўныя мерапрыемствы. Фестываль запомніцца надоўга пазітывам і д
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту запрашае 28 верасня на канцэрт у Палацы культуры

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту запрашае 28 верасня на канцэрт у Палацы культуры

Культура, Новости, Профессия
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту запрашае 28 верасня ў 16.00 гадзін на справаздачны канцэрт «Час быць разам», прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Месца правядзення: Пружанскі гарадскі Палац культуры, вялікая зала. Уваход свабодны.
Старшыня Мокраўскага сельвыканкама Вольга Грышкевіч: «Людзі чуюць — гэта галоўнае, і адгукаюцца»

Старшыня Мокраўскага сельвыканкама Вольга Грышкевіч: «Людзі чуюць — гэта галоўнае, і адгукаюцца»

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости
Калі гутарка заходзіць пра добраўпарадкаванне населеных пунктаў, заўсёды ўзгадваю сустрэчу на гарадской вуліцы са старшынёй Мокраўскага сельвыканкама Вольгай Грышкевіч. Дакладней, яе рэакцыю на зарослы пустазеллем невялікі газон. «На сваёй тэрыторыі я прымусіла б гэтую лебяду выпалаць», — усміхнулася Вольга Віктараўна. Наогул, тут варта паразважаць пра якасці характару, якія павінен мець кіраўнік сельвыканкама. Але рэальна, што на гэтай пасадзе проста не зможа працаваць чалавек абыякавы або лянівы. Энергічнасць, бачанне праблем, імкненне давесці кожную пачатую справу да лагічнага завяршэння, уменне знайсці падыход да людзей, з'яднаць на добрыя справы і самому падаць прыклад удзелу ў іх… Варта пералічваць? Усё гэта — і пра Вольгу Грышкевіч, якая ўжо пяць гадоў узначальвае мясцову
Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда

Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда

Актуально, Президент
 Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з далейшым паведамленнем аб яе вызваленні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 302 падпісаў 26 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. БЕЛТА
За падпіску на «раёнку» — падарунак! Дзень падпісчыка правялі сёння ў Пружанскім КУВП «Камунальнік»

За падпіску на «раёнку» — падарунак! Дзень падпісчыка правялі сёння ў Пружанскім КУВП «Камунальнік»

Актуально, Новости, Подписка, Профессия
Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць падпісацца на любімыя выданні. У спісе папулярных, канечне, і «Раённыя будні». Падпісваў жадаючых на газеты і часопісы работнік РУП «Белпошта». А наш галоўны рэдактар Віктар Ільюшчанка ўручыў тым, хто падпісаўся на «раёнку», прыемныя падарункі. Спяшайцеся падпісацца і вы! Гэта можна зрабіць у аддзяленнях «Белпошты» або газетных кіёсках. Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік
Беларусы з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі далі вялікі канцэрт у Пружанах у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету (+многа фота і відэа)

Беларусы з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі далі вялікі канцэрт у Пружанах у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету (+многа фота і відэа)

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости
«Ты ў сэрцы маім, Беларусь» -- пад такой назвай у суботу, 23 верасня, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшоў канцэрт у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Да нас у госці прыехалі творчыя суполкі беларусаў з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі. https://youtu.be/uWsn2nAWGXg?si=tDo-r5MWd1hNuzE0 Вітаючы гасцей фестывалю, гледачоў, сабраўшыхся ў зале, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пажадаў усім моцнага здароўя, міру, станоўчых уражанняў. Выказаў упэўненасць, што яшчэ не раз нам давядзецца сустрэцца. Мікалай Пятровіч сказаў: — Мы рады прымаць у нашым мірным беларускім доме сваіх братоў, сясцёр з розных краін свету. Гэта цудоўна, што нягледзячы на далёкае ад Беларусі пражыванне, вы памятаеце зямлю сваіх прадзедаў, дзедаў, н
Адзіны дзень бяспекі ў Пружанскім раёне прайшоў з карысцю для дарослых і дзяцей (+фота)

Адзіны дзень бяспекі ў Пружанскім раёне прайшоў з карысцю для дарослых і дзяцей (+фота)

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия, Фотофакт
У мінулы чацвер у Пружанах прайшоў ужо традыцыйны Адзіны дзень бяспекі. Ён праводзіцца па ініцыятыве Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь пяты год, але спачатку не выходзіў за межы прафілактычных выступленняў і тлумачальных лекцый. Другі год запар мерапрыемствы набылі маштабнасць, праходзілі на гарадской плошчы. Сёлета ў дадатак яшчэ праводзіліся праверкі сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва (электрасірэны) і вучэбныя эвакуацыі з жылых і адміністрацыйных будынкаў. Хаця справа не ў маштабнасці. Галоўнае — дасягненне пастаўленых мэт, сярод якіх асноўная — навучыць людзей дзейнічаць у крытычных сітуацыях. Чалавечае мысленне ўстроена такім чынам, што ўсё невядомае і незвычайнае выклікае пачуццё трывогі, прымушаючы ўспрымаць нязвыклыя змены як небяспеку. І мы пачынаем панікаваць. П
Лукашэнка: для заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго

Лукашэнка: для заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго

Актуально, Президент
Для многіх заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Як вы, Аляксандр Юр'евіч (Драздзенка. - Заўвага БЕЛТА), адзначылі ў адным са сваіх выступленняў, традыцыйныя перавагі прыгранічнага з Еўрасаюзам Ленінградскага рэгіёна з 2022 года сталі фактарамі рызыкі. Дзякуй богу, нам гэта вельмі выгадна, і Расіі таксама. Мы больш будзем цяпер глядзець на сябе і думаць, як нам развівацца далей", - сказаў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка згадаў пра праведзеную напярэдадні тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у час якой абмяркоўвалася рэалізацыя
Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

Актуально, Президент
 Беларусь і Расія абмяркоўваюць перспектывы рэалізацыі двух вялікіх сумесных праектаў - па сумеснай вытворчасці і абслугоўванні самалётаў, а таксама па будаўніцтве другой чыгуначнай веткі на Ленінградскую вобласць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў пра тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні і ў ходзе якой абмяркоўвалася рэалізацыя гэтых двух праектаў. Як расказаў Прэзідэнт Беларусі, у сярэдзіне кастрычніка намечана іх сустрэча ў Кыргызстане (у Бішкеку пройдзе саміт СНД), дзе яны плануюць больш прадметна абмеркаваць гэтыя праекты. "Размова ішла аб сумеснай вытво
Указам Прэзідэнта ўрэгулявана дзейнасць цэнтраў, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі

Указам Прэзідэнта ўрэгулявана дзейнасць цэнтраў, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ нумар 300, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ ад 23 снежня 2019 года нумар 475 "Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да колькасці цэнтраў, якія ствараюцца для абслугоўвання дзейнасці бюджэтных арганізацый: не больш за адзін у кожным раёне, горадзе абласнога падпарадкавання, раёне Мінска, не больш за два - на абласным узроўні і па адным у Мінску па напрамках дзейнасці. Вызначаны катэгорыі бюджэтных арганізацый, якія падлягаюць абавязковаму абслугоўванню ў гэтых цэнтрах, віды дзейнасці, якія цэнтры ажыццяўляюць у інтарэсах бюджэтных арганізацый, а таксама адказнасць за парушэнне заканадаўства ў межах выконваемых імі фун
У Беларусі ўвялі забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў

У Беларусі ўвялі забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў

Актуально, Президент
 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Дакумент накіраваны на забеспячэнне грамадскай бяспекі і рэгламентаванне парадку дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей, а таксама іх выкарыстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з выкананнем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам. Для ўвозу арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі грамадзянскіх БЛА неабходна атрымаць адпаведны дазвол у
Памочнік Прэзідэнта, мясцовая вертыкаль і кіраўнікі прадпрыемстваў. Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні

Памочнік Прэзідэнта, мясцовая вертыкаль і кіраўнікі прадпрыемстваў. Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні

Актуально, Официально, Президент, Профессия
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Юрыя Горлава - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гомельскай вобласці. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Генадзя Сабыніча - старшынёй Віцебскага гарвыканкама, членам Віцебскага аблвыканкама; Сяргея Сямёнычава - старшынёй Мёрскага райвыканкама; Алега Макарэвіча - старшынёй Сенненскага райвыканкама; Уладзіміра Бялова - старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама; Віктара Рафаловіча - старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама; Дзмітрыя Шынкарэнкі - старшынёй Кармянскага райвыканкама; Дзмітрыя Чыгіра - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама; Алега Корсака - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруй
Рэкламны банер з выявай «Раённых будняў» з’явіўся на прыпынку «Радыёзавод» у Пружанах

Рэкламны банер з выявай «Раённых будняў» з’явіўся на прыпынку «Радыёзавод» у Пружанах

Автобудни, Актуально, Год мира и созидания, Новости, Подписка, Фотофакт
«Свая газета ў кожны дом» — такі слоган вы зможаце прачытаць на рэкламе, якая зусім нядаўна была размешчана на некалькіх прыпыначных пунктах горада. На гэтым фота -- рэкламны банер на прыпынку "Радыёзавод". Але не толькі тут мы нагадваем пра родную газету. Сачыце за нашымі электроннымі рэсурсамі, усё пакажам і раскажам! Лічаныя дні засталіся да завяршэння падпісной кампаніі на апошні квартал 2023 года. Таму паспяшайцеся ў аддзяленні сувязі ці звяртайцеся да сваіх грамадскіх распаўсюджвальнікаў і падпісвайцеся на нашу газету. Заставайцеся з намі! Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік