Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка: «Усё маё жыццё — гэта дзеці!»
Роля педагога важная не толькі ў школе, але і ў дзіцячым садку: менавіта ён з’яўляецца яшчэ адным «бацькам», які дае новыя веды, выхоўвае, як неабходна паводзіць сябе ў грамадстве, вучыць павазе ў адносінах да іншых людзей.
Такой «фігурай» з’яўляецца і выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка.
— Працую ў гэтым дзіцячым садку больш за 30 гадоў. Прыйшла сюды яшчэ ў далёкім 1987 годзе, пасля заканчэння педагагічнага вучылішча. Неўзабаве здзейсніла сваю мару аб вышэйшай адукацыі: у 1993 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (цяпер універсітэт) імя А.С. Пушкіна. У далейшым не раз павышала сваю кваліфікацыю, а ў 2018 годзе мне была прысвоена вышэйшая катэгорыя. Таксама з’яўляюся маці і бабуляй. Таму ўсё маё жыццё — гэта дзеці! — раск



