Воскресенье, 13 июля 2025

День: 29.09.2023

Бяспека жыцця і працоўнай дзейнасці — ключавыя тэмы чарговай Сесіі раённага савета дэпутатаў

Бяспека жыцця і працоўнай дзейнасці — ключавыя тэмы чарговай Сесіі раённага савета дэпутатаў

У чацвер, 28 верасня, прайшла 47 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пасля арганізацыйных працэдур абвясціў парадак дня. На пасяджэнні разглядаліся пытанні «Аб эфектыўнасці работы зацікаўленых службаў выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна»; «Аб змяненнях рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2022 года № 262 «Аб бюджэце Пружанскага раёна на 2023 год» і іншыя. З дакладамі па першым пытанні выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка, начальнік раённага адзела па надзвычайных сітуацыях МНС Рэспублікі Беларусь Павел Талстой, начальнік фінанса
Старшыня КДК Брэсцкай вобласці Аксана Цылько правяла ў Пружанах выязны прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»

Старшыня КДК Брэсцкай вобласці Аксана Цылько правяла ў Пружанах выязны прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»

Прыём праходзіў у аўторак, 26 верасня, у будынку Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Грамадзяне, якія звярталіся, уздымалі тэмы аховы здароўя, пенсіённага забеспячэння і іншыя. Усе звароты будуць разгледжаны, факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства. Фота Кацярыны Масік
Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Неадменны атрыбут штогадовай адкрытай раённай спартакіяды сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту з удзелам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва — усмешкі ўдзельнікаў. Іх не палохае старасць, а адчуваць сябе ў 70 на 50 дапамагае актыўны лад жыцця. Спаборніцтвы, якія можна назваць сустрэчай добрых сяброў, былі прысвечаны Дню пажылых людзей. Сабрацца разам, каб цікава і з карысцю правесці час, удзельнікам спартакіяды прапанавалі РФСК «Мухавец», ДТСААФ, раённая арганізацыя ветэранаў фізкультуры і спорту, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і СДЮШАР. Кожны ўдзельнік мог выбраць адзін або некалькі відаў спорту, у якіх хацеў бы пазмагацца. Свае сілы можна было праверыць у дартс
Лукашэнка: каб быў мір, нам трэба працаваць, працаваць і працаваць

Лукашэнка: каб быў мір, нам трэба працаваць, працаваць і працаваць

Для таго каб у краіне быў мір, трэба працаваць, працаваць і працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з жыхарамі аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Жыхары Вішова сабраліся на вуліцы, заўважыўшы, што да іх у аграгарадок прыехаў кіраўнік дзяржавы. На прыкладзе Вішова Прэзідэнт азнаямляўся з пілотным праектам па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных сельскіх населеных пунктах. "Мы рады, што вы да нас прыехалі. Дзякуй вам, што тут мір, што мы пенсіі своечасова атрымліваем, у такой прыгажосці жывём!" - звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі адна з жыхарак. "Вось бачыце, 25-30 гадоў таму ўсе крычалі: раздзяліць калгасы, саўгасы - фермерам раздаць. Другі гвалт быў: чаго ты дапамагаеш гэтым калгасам, саўгасам, г
Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Паглядзець айчынную кінастужку пра падзеі, калі Беларусь была падзелена несправядлівай Рыжскай мірнай дамовай, змаглі работнікі ААТ "Ружаны-Агра" і жыхары гарадскога пасёлка. Кінапаказ арганізавалі ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Фільм крануў многіх гледачоў да глыбіні душы.