Понедельник, 21 апреля 2025

День: 24.09.2023

Падпіска на «Раённыя будні» працягваецца!

Падпіска на «Раённыя будні» працягваецца!

Няпроста, асабліва пасля 1 жніўня, калі Пружаны сталі аб’ектам так званай рэформы, ідзе падпіска на газету. Не спраўляюцца работнікі дастаўкі з вызначанымі для іх абавязкамі. Газеты абанентам прыходзяць вельмі позна, бывае, што і на наступны дзень, і пазней. Некаторыя час ад часу зусім не атрымліваюць «раёнку». З такімі абставінамі нашы падпісчыкі не згодны. Яны тэлефануюць у рэдакцыю, мы стараемся ім дапамагчы з атрыманнем выдання. Зразумела, калі служба дастаўкі не спраўляецца з тым, каб своечасова прывезці газету, то што тут казаць пра афармленне падпіскі?! Раней было лепей. Паштальён не адзін год працаваў на сваім участку, кожнага адрасата ведаў, як кажуць, у твар. Не забываўся наведаць пастаянных падпісчыкаў, знайсці новых. Зручна было ўсім. Паштальён з вялікім стажам Надзея Г
Без іх прадукцыі не выходзіць ні адзін беларускі аўтобус, трактар ці грузавік! «Пружанскі завод радыёдэталей» нарошчвае магчымасці і ўпэўнена глядзіць у будучыню

Без іх прадукцыі не выходзіць ні адзін беларускі аўтобус, трактар ці грузавік! «Пружанскі завод радыёдэталей» нарошчвае магчымасці і ўпэўнена глядзіць у будучыню

Сваё прафесійнае свята — Дзень машынабудаўніка — у апошнюю нядзелю верасня ў чарговы раз адзначае калектыў Пружанскага завода радыёдэталей. Сёння без прадукцыі гэтага прадпрыемства, якое з’яўляецца адным з вядучых у нашым рэгіёне, не выйдзе з канвеера ні адзін беларускі аўтобус, трактар або грузавік. Адчувальны ўклад ПЗР у эканоміку ўсёй краіны адзначаецца нават на высокім узроўні. Ці захавае дасягнутыя пазіцыі завод у бягучым годзе? Якія перспектывы бачацца ў бліжэйшым будучым? З гэтых пытанняў і пачалася наша гутарка з дырэктарам прадпрыемства Андрэем Каласеем. Дырэктар ААТ "Пружанскі завод радыёдэталей" Андрэй Каласей. — У 2022 годзе, нягледзячы на знешнія складанасці, што былі штучна створаны для эканомікі краіны, нашаму заводу ўдалося выканаць усе запланаваныя і даведзеныя п
Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей»! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка! Машынабудаванне з’яўляецца адной з базавых галін эканомікі нашага раёна, яе прамысловым і інтэлектуальным патэнцыялам. Многія віды прадукцыі, што выпускаецца вашым прадпрыемствам, адпавядаюць самым высокім стандартам, з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі і запатрабаванымі на ўнутраным і знешнім рынках. За гэтым стаіць самаадданая праца, веданне і досвед шматлікіх пакаленняў машынабудаўнікоў, якія даказалі сваю здольнасць паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы. Дзякуем усім работнікам завода за дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Вашы прафесіяналізм, майстэрства, адказнасць, адданасць абранай справе і вернасць