
Лукашэнка: абставіны патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння мытная служба Рэспублікі Беларусь сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі. Узмацненне знешняга эканамічнага націску на айчынных вытворцаў, закрыццё пагранічных пунктаў пропуску, а таксама пастаянныя парушэнні норм пропуску аўтатранспарту кантрольнымі службамі сумежных дзяржаў штодзённа патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў, – гаворыцца ў віншаванні. – Праяўляючы прынцыповасць, высокі прафесіяналізм і разумна выкарыстоўваючы сучасную тэхніку, вы эфектыўна процідзейнічаеце розным проціпраўным праявам, надзейна забяспечваючы эканамічную бяспеку і інтарэсы нашай дзяржавы.