Суббота, 23 сентября 2023

День: 19.09.2023

Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе: дзе 20 і 21 верасня будзе часова адсутнічаць халодная вада

Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе: дзе 20 і 21 верасня будзе часова адсутнічаць халодная вада

Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ вадаправоднай сеткі з 20 па 21 верасня 2023 г. у перыяд з 9.00 да 21.00 гадзіны будзе адсутнічаць халодная вада ў раёне вуліц у г. Пружаны: вул. Леніна, вул. Простая, вул. Барана, вул. Тармасава. Тэлефон для даведак: 4-18-90. Адміністрацыя КУВП «Камунальнік»
На 94-м годзе пайшоў з жыцця Яўген Іванавіч Кудзінаў

На 94-м годзе пайшоў з жыцця Яўген Іванавіч Кудзінаў

На 94-м годзе пайшоў з жыцця Яўген Іванавіч Кудзінаў, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, легендарны старшыня калгаса «Рассвет». На Пружаншчыне яго сапраўды называюць «чалавекам-легендай». Яўгена Іванавіча ведала і шанавала не адно пакаленне людзей, якія вучыліся ў яго, жылі і працавалі побач, з якімі разам ён умацоўваў калгас на калядзіцкіх землях. Яўген Іванавіч нарадзіўся 10 лістапада 1929 года ў вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у шматдзетнай сям’і. Падлеткам перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вайны закончыў сем класаў, паступіў на вучобу ў Магілёўскае педагагічнае вучылішча і трапіў па размеркаванні на працу ў тагачасны Шарашоўскі раён. Працаваў настаўнікам у Хвалаў
У Адзіны дзень бяспекі, 21 верасня, будзе ўключана сірэна

У Адзіны дзень бяспекі, 21 верасня, будзе ўключана сірэна

У чацвер, 21 верасня 2023 года ў рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў 10 гадзін 45 мінут ва ўсіх раёнах вобласці будзе запушчана сістэма апавяшчэння насельніцтва з мэтай праверкі яе спраўнасці. Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці, навучаць насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый, адпрацоўваць планы эвакуацый з вытворчых, адміністрацыйных і жылых будынкаў. Чалавек літаральна кожны дзень можа апынуцца ў зоне патэнцыяльнай небяспекі, знаходзячыся ў тым ліку ў месцах, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей. Што рабіць, калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў памяшканні? Галоўнае -- не панікуйце. Патэлефануйце па нумары 112. Пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках, рухайцес
Пружаншчына разам з усёй краінай адзначыла Дзень народнага адзінства (+многа фота)

Пружаншчына разам з усёй краінай адзначыла Дзень народнага адзінства (+многа фота)

Краіна адзначыла самае маладое дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Па ўсёй рэспубліцы 17 верасня праходзілі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню: маладзёжныя флэшмобы, гульні, спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты, тэматычныя віктарыны, конкурсы, круглыя сталы. У Мінску Галоўнай пляцоўкай святкавання Дня народнага адзінства ў сталіцы была Мінск-арэна. Тут кульмінацыяй стаў патрыятычны форум «Мы — беларусы» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. На сцэну паднімаліся настаўнікі, аграрыі, урачы, дыпламаты, грамадскія дзеячы і маладое пакаленне незалежнай Беларусі. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння 17 верасня — Дзень народнага адзінства, нашага адзінства, адзінства беларускага народа, сімвалам якога стаў 1
Тут з малых гадоў любоў да кнігі прывіваюць! Раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось адзначыла 75-гадовы юбілей (+фота)

Тут з малых гадоў любоў да кнігі прывіваюць! Раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось адзначыла 75-гадовы юбілей (+фота)

Ёсць месцы, якія нібы вяртаюць у бесклапотныя часы дзяцінства. Да іх, несумненна, можна далучыць дзіцячую бібліятэку. З дапамогай першых настаўнікаў мы вучым літары, складаем першыя словы і сказы. З дапамогай бібліятэкараў вучымся арыентавацца ў вялікім і таямнічым свеце кніг. І шанцуе таму, для каго кніга становіцца сапраўдным сябрам: яму не пагражае ні сум, ні адзіноцтва, ён заўсёды мае побач цікавага суразмоўцу і добрага дарадцу. Такія адчуванні з‘явіліся падчас юбілейнай вечарыны, наладжанай з нагоды 75-гадовага юбілею дзіцячай бібліятэкі. Створаная ў далёкім 1948 годзе, яна дорыць радасць зносін з кнігай многім пакаленням юных пружанцаў: сёння сюды прыходзяць ужо праўнукі і прапраўнукі першых чытачоў. Дзіцячая бібліятэка некалькі разоў мяняла сваё месцазнаходжанне. Перш
Кинотеатр «Спутник» приглашает на премьерные показы национального исторического художественного фильма «На другом берегу»

Кинотеатр «Спутник» приглашает на премьерные показы национального исторического художественного фильма «На другом берегу»

В рамках Года мира и созидания в Республике Беларусь кинотеатре «Спутник» г. Пружаны с 14 по 27 сентября 2023г. состоится премьерный показ национального исторического художественного фильма «На другом берегу». Показ фильма приурочен к празднованию Дня народного единства. Сеансы: 21, 22 сентября в 15:0023, 24 сентября в 12:4026, 27 сентября в 17:30 Стоимость билета: 5,40 руб. Возрастное ограничение: 12+. Для учащихся средних и средне-специальных учебных заведений действует скидка 50% от стоимости билета. Для организованного зрителя на договорной основе скидка 10% при одновременном посещении 10 и более человек. В целях совершенствования системы военно - патриотического воспитания населения, просим Вас оказать содействие в организации коллективных просмотров фильма труд