Суббота, 23 сентября 2023

День: 18.09.2023

Дамова аб супрацоўніцтве, «дарожная карта»…

Дамова аб супрацоўніцтве, «дарожная карта»…

На мінулым тыдні прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна пабывала з візітам у Мяшчоўскім раёне Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Нагадаем нашым чытачам, што 15 ліпеня, у дзень святкавання 590-годдзя Пружан, у райвыканкаме было падпісана Пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Пружанскім і Мяшчоўскім раёнамі, у якім было прапісана, што ў рабоце вялікае значэнне будзе нададзена стварэнню ўмоў для адкрытага дыялогу, узаемавыгадных кантактаў, абмену вопытам і рэалізацыі сумесных праектаў у інтарэсах жыхароў двух раёнаў. Гэтыя ўмовы пачалі рэалізоўвацца. Дэлегацыя прадстаўнікоў Пружаншчыны на чале са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом прыехала ў Мяшчоўскі раён, дзе была абмеркавана і падпісана «дарожная карта» супрацоўніцтва двух р
Выступленне Лукашэнкі на патрыятычным форуме «Мы — беларусы!», прысвечаным Дню народнага адзінства

Выступленне Лукашэнкі на патрыятычным форуме «Мы — беларусы!», прысвечаным Дню народнага адзінства

Дарагія суайчыннікі! Сёння 17 верасня – Дзень народнага адзінства. Нашага адзінства, адзінства беларускага народа, сімвалам якога стаў 1939 год – год уз'яднання беларускіх зямель у межах адзінай дзяржавы. Сам час, час глабальнага перадзелу свету, вярнуў гэту дату ў наш каляндар дзяржаўных свят. Чым больш мы бачым, як разбураюцца сучасныя дзяржавы, як народы страчваюць радзіму, дом, традыцыі, – тым больш пільна ўглядаемся ў гісторыю роднай зямлі. Зямлі, якая тысячы гадоў таму сустрэла нашых старажытных продкаў суровым кліматам, навучыла трымацца разам, каб выжыць і стаць гаспадаром у сваім доме. І мы разумеем, што па сутнасці няма новых выклікаў. Няма нечаканых паваротаў у гісторыі. Ёсць забытыя старыя ўрокі і пагрозы. І ёсць абарона - шматвяковы вопыт, які навучыў нас быць