
Дарагія пружанцы!Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ дастойна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці.
Дата 17 верасня 1939 года — адзін з сімвалаў гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, раздзеленых паняволі, жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе наперад па шляху ўмацавання грамадзянскай супольнасці, эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Нам важна зберагчы нацыянальную згоду, захаваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям для стабільнага і дынамічнага развіцця Беларусі, спакойнага і мірнага жыцця.
Наперадзе ў нас нямала адказных задач і важных спраў, рэалізаваць якія могуць добрасумленная праца, узаемапавага, згуртаванасць і адзінства. Усё