
Палюбіць краіну па-сапраўднаму
У Брэсце 14 верасня далі старт марафону мужнасці «Першы рэгіён. Сіла ў адзінстве». Такі праект у Брэсцкай вобласці рэалізуюць больш за дзесяць гадоў. На гэты раз ён прысвечаны Дню народнага адзінства. Яго ўдзельнікамі сталі 40 маладых людзей, у тым ліку прадстаўнікі Пружаншчыны — Іна Хвядун і Алена Грынкевіч з ААТ «Жураўлінае».
У шлях удзельнікі марафону мужнасці адправіліся з Брэста. У абласным цэнтры ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў 1939 і 1944-1945 гадах, прайшоў мітынг. Наступны пункт на маршруце — мемарыяльны комплекс «Драмлёва» ў Жабінкаўскім раёне. У Кобрыне маладыя людзі пабывалі ў політэхнічным каледжы, наведалі яго музей і сустрэліся з навучэнцамі. Затым юнакоў і дзяўчат чакалі ў Драгічыне. Там яны ўсклалі кветкі да помніка воінам-выз