Суббота, 23 сентября 2023

День: 14.09.2023

АЛЯКСАНДР РАГАЧУК: «ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА МАЕ АСОБНАЕ ЗНАЧЭННЕ ДЛЯ ЗАХОДНІХ РЭГІЁНАЎ КРАІНЫ»

АЛЯКСАНДР РАГАЧУК: «ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА МАЕ АСОБНАЕ ЗНАЧЭННЕ ДЛЯ ЗАХОДНІХ РЭГІЁНАЎ КРАІНЫ»

Без падзеяў 17 верасня 1939 года не было б рэгіёна «нумар 1» — Брэстчыны. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Рагачук. — 17 верасня мы святкуем Дзень народнага адзінства — свята, якое важнае для краіны, і асаблівае значэнне мае для заходніх рэгіёнаў. Гэты дзень не дае нам забыцца пра час, калі была падзелена не толькі тэрыторыя, але і вялізная колькасць сем'яў, родных і блізкіх адзін аднаму людзей, якія апынуліся ў розных дзяржавах. Без усведамлення тых падзей, сёння не было б Брэсцкай вобласці — рэгіёна "нумар 1", які ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця суверэннай Беларусі. Гэта важна і для мяне асабіста. Без уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі не было б мяне і маёй сям
Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Лівіі ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Лівіі ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Лівіі ў сувязі з вялікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку стыхійнага бедства, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "У Беларусі з глыбокім болем даведаліся пра вялікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні ў выніку стыхійнага бедства ў Лівіі, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты цяжкі журботны час мы падзяляем горыч страты і смутак народа Лівіі, жадаем мужнасці і стойкасці сем'ям загінулых, а таксама хутчэйшага выздараўлення пацярпелым" БЕЛТА