Суббота, 23 сентября 2023

День: 13.09.2023

Бібліятэкар па выкліку

Бібліятэкар па выкліку

Пажылым чытачам бывае складана пераадолець шлях да бібліятэкі. Алена Антончык і Марына Жаўнярчук у такіх выпадках робяць абмен кніг на даму. Жанчыны не лічацца з часам: бывае, што наведваюць чытачоў пасля работы або перад яе пачаткам. Чытачка Ніна Міхайлаўна Жаўнярчук, да якой мы завіталі разам з бібліятэкарам, прызнаецца, што без кнігі не можа пражыць ні дня. — Як навучылася чытаць у пяць гадоў, так і чытаю да гэтага часу. Але да бібліятэкі дайсці ўжо складана. Гэта раней я лёгка бегала, пошту насіла па сельсавеце. А зараз мне ўжо 85. Дзякуй, што дзяўчатам можна патэлефанаваць, каб падышлі. Ніна Міхайлаўна з задавальненнем чытае і дэтэктывы, і прыгодніцкую літаратуру. Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну для яе — гэта адначасова і падстава ўзгадаць вехі ўласнай біяграфіі, у
Адкрыць свет — разам з кнігай

Адкрыць свет — разам з кнігай

Якімі галоўнымі якасцямі павінен валодаць бібліятэкар? Нехта скажа: арганізаванасцю, педантычнасцю, уседлівасцю — і акажацца недалёка ад ісціны, бо ў абавязкі бібліятэкара ўваходзіць выдача кніг чытачам і кантроль за вяртаннем іх назад на паліцы, дакладнае запаўненне фармуляраў. Іншыя назавуць выдатную памяць і ўласную начытанасць. І таксама будуць мець рацыю: трэба добра арыентавацца ў шматтысячным кніжным фондзе, ведаць, якія кнігі параіць чытачам. Але сёння на першы план, на маю думку, усё ж выходзяць такія рысы, як ініцыятыўнасць, уменне зацікавіць і здзівіць. Паступова бібліятэкі становяцца своеасаблівымі клубамі па інтарэсах, дзе ў аматараў друкаванага слова ёсць магчымасць сабрацца разам, абмеркаваць надзённыя праблемы, паўдзельнічаць у розных творчых праектах. Пра гэта мы размаўля