
Па слядах летняга аздараўлення дзяцей
У летні перыяд 2023 года на базах 21 дзяржаўнай установы агульнай сярэдняй адукацыі былі арганізаваны дзённыя аздараўленчыя лагеры, дзе знаходзілася 773 вучні ва ўзросце 6–17 гадоў.
На базе шасці школ дзейнічалі аздараўленчыя лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, якія наведвала 61 дзіця непаўналетняга ўзросту. Падлеткі добраўпарадкавалі тэрыторыю, мылі і фарбавалі школьную мэблю, спартыўнае гульнявое абсталяванне, рамантавалі кніжны фонд. Сярэдняя налічаная заработная плата на аднаго работніка склала 175,20 рублёў. Аплата працы падлеткаў ажыццяўлялася за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Аздараўленне ў лагеры «Дубок» прайшлі 706 дзяцей (55 з іх выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях ), у «Юным турысце» — 123.
На падрыхтоўку да работы лагераў у лет