Пятница, 23 мая 2025

День: 11.09.2023

Падпісаны ўказ аб завяршэнні праектаў, якія раней фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі

Падпісаны ўказ аб завяршэнні праектаў, якія раней фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 282, накіраваны на завяршэнне рэалізацыі праектаў, фінансаванне якіх ажыццяўлялася з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Згодна з дакументам, устанаўліваюцца прававыя падставы для завяршэння з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў тых інфраструктурных праектаў, фінансаванне якіх спынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі на стадыі актыўнай рэалізацыі. БЕЛТА
Проста і смачна гатуюць повары ААТ «Ружаны-Агра» і заваёўваюць узнагароды!

Проста і смачна гатуюць повары ААТ «Ружаны-Агра» і заваёўваюць узнагароды!

Многія пружанцы пагодзяцца са мной, што вельмі чакалі адкрыцця фірменнага магазіна «Ружанскі пачастунак» ад ААТ «Ружаны-Агра». Якасць, смак, а галоўнае, прывабную цану мясных прадуктаў, зробленых гаспадаркай, ацанілі жыхары не толькі нашага раёна. На самым высокім узроўні і стравы, якія гатуюцца з душой у сталовай сельгаспрадпрыемства. А ружанскія повары яшчэ і пацвярджаюць клас, заваёўваючы ўзнагароды самых розных конкурсаў. Людміла Давідзенка і Вольга Забайловіч, якія працуюць у ружанскай сталовай, дакладна ведаюць не толькі пра тое, якія стравы найбольш падабаюцца мясцовым аграрыям. За гады работы ў гаспадарцы жанчыны вывучылі і смакавыя перавагі многіх іншых жыхароў Ружаншчыны, якія заязджаюць у сталоўку, каб паабедаць. Вольга Міхайлаўна працуе поварам у ААТ «Ружаны-Агра» во
Час падпісвацца на «Раённыя будні»!

Час падпісвацца на «Раённыя будні»!

Загадчыца Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі Таццяна Глушко і тэхнічны работнік Алена Лудзіч знаёмяцца з чарговым выпускам «Раённых будняў». Мы ж не сумняваемся, што гэтыя жанчыны стануць пастаяннымі падпісчыцамі нашай газеты. Фота Кацярыны Масік Кошт падпіскі на «Раённыя будні» на ІV квартал 2023 года ЦАНА НА АДЗІН МЕСЯЦ: — серада і субота (63949) — 13,70 руб.,— толькі субота (63648) — 11,50 руб.,— ільготная для пенсіянераў, шматдзетных сем‘яў, інвалідаў (63294) — 13,30 руб.,— для юрыдычных асоб, якія афармляюць падпіску для сваіх работнікаў, пенсіянераў і г.д. (639492) — 17,20 руб.,— ведамасная (64164) — 18,45 руб. Для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і інвалідаў дзейнічае яшчэ адзін індэкс для льготнай падпіскі (63292), па якім падпісацца на «Раё