
Лукашэнка: у Беларусі высока цэняць сфарміраваны ўзровень адносін з Таджыкістанам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Таджыкістан можа па праву ганарыцца дасягнутымі за мінулыя дзесяцігоддзі ўражальнымі вынікамі ў справе дзяржаўнага будаўніцтва, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, умацавання сваіх пазіцый у рэгіёне і ў свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
У Беларусі высока цэняць сфарміраваны ўзровень двухбаковых адносін, заснаваных на дружбе, даверы і ўзаемнай выгадзе, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
"З асаблівай цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу ў гасцінным і сонечным Душанбэ ў кастрычніку 2022 года. Шчыра перакананы, што прынятыя па яе выніках канкрэтныя дамоўленасці п