Суббота, 23 сентября 2023

День: 08.09.2023

Любіць лясную справу ўсёй душой ветэран працы Уладзімір Барысевіч, які прымаў віншаванні з 90-годдзем

Любіць лясную справу ўсёй душой ветэран працы Уладзімір Барысевіч, які прымаў віншаванні з 90-годдзем

Свой 90-гадовы юбілей адсвяткаваў ветэран працы і былы галоўны інжынер Пружанскага лясгаса Уладзімір Іванавіч Барысевіч. Чалавек, які любіў сваю працу душою і быў адданы ёй да апошняга працоўнага дня. У гэты аўторак да юбіляра ў госці з віншаваннямі завіталі прадстаўнікі Пружанскай лесагаспадарчай установы ў асобах дырэктара Віктара Карніенкі і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірыны Раманюк, якія ўручылі ветэрану працы падарунак. Наш юбіляр нарадзіўся ў вёсцы Крыніца Пружанскага раёна. Гады дзяцінства выдаліся вельмі цяжкімі, бо прыпалі на час Вялікай Айчыннай вайны. Яе страшныя падзеі засталіся ў памяці Уладзіміра Іванавіча, ды ён не вельмі хоча іх успамінаць… А вось калі гутарка зайшла пра лясгас, імяніннік ажывіўся. — Я да гэтага часу цікаўлюся справамі ў Пружанс
«Белая Русь» запусціла фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далучайцеся!

«Белая Русь» запусціла фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далучайцеся!

Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» праводзіць фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!» Як інфармуе «Белая Русь», традыцыйны фотафлэшмоб праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная» і прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства, якое адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня. У ліку ўдзельнікаў акцыі — і прадстаўнікі калектыву філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі». Для ўдзелу дасылайце на электронную пошту belaya_rus_pr@tur.by або на Viber +375292723460 фатаграфіі працоўных калектываў, груп, сем’яў, індывідуальныя фота з дзяржаўнай сімволікай, сімволікай РГА «Белая Русь» або з адметнымі знакамі іншых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, а таксама проста фатаграфіі, якія адлюстроўваюць адзінства. Магчыма сумяшчэнне фатагр
Два дзесяцігоддзі сустракае вернікаў Спаса-Праабражэнскі храм на вуліцы Горка (+многа фота)

Два дзесяцігоддзі сустракае вернікаў Спаса-Праабражэнскі храм на вуліцы Горка (+многа фота)

«Я календарь переверну — и снова третье сентября…» Радкі папулярнай песні ўзгадваюцца ўвесь гэты тыдзень. Менавіта трэцяга верасня ўрачыстае богаслужэнне прайшло ў пружанскім Спаса-Праабражэнскім храме з нагоды 20-годдзя яго ўзнаўлення. Свята падарыла самыя прыемныя пачуцці і эмоцыі. Так-так, ужо два дзесяцігоддзі прайшло з таго часу, калі на вуліцы Горка на месцы старажытнага храма быў пабудаваны і асвечаны новы. Нагадаем, што першапачаткова царква, асвечаная ў імя Святога Духа, з'явілася каля гарадскіх могілак у 1570 годзе, згодна з загадам тагачаснай уладальніцы Пружан каралевы Ганны Ягелонкі. За больш чым 450 гадоў некалькі разоў драўляны храм знікаў і аднаўляўся. Апошняе аднаўленне і адбылося 20 гадоў таму. Дзякуючы намаганням вельмі многіх нераўнадушных людзей, храм, які двац
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці захоўвалі грамадзяне парадак каля вадаёмаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці захоўвалі грамадзяне парадак каля вадаёмаў?

— На працягу лета многа гаварылася пра бяспеку падчас адпачынку каля вадаёмаў. А што паказвалі рэйды? Ці захоўвалі парадак нашы грамадзяне? Адказвае в.а. начальніка аддзела прафілактыкі Аляксандр Трафімовіч: — У 2023 годзе супрацоўнікамі Пружанскага РАУС сумесна з Пружанскім РАНС і работнікамі таварыства выратавання на водах было праведзена 26 рэйдавых мерапрыемстваў у месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў. Падчас праверак выяўлена 35 адміністрацыйных парушэнняў, 30 з якіх за знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення і 5 за купанне ў неўстаноўленым месцы. І хоць спёка ўжо мінула і пляжны сезон, хутчэй за ўсё, для многіх завяршыўся, на ўсякі выпадак нагадваем, што за купанне ў забароненым месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспубл