Суббота, 23 сентября 2023

День: 05.09.2023

Паглядзіце, якая кукуруза вырасла ў «Агра-Калядзічах»! Наш рэпартаж з палёў гаспадаркі (+фота)

Паглядзіце, якая кукуруза вырасла ў «Агра-Калядзічах»! Наш рэпартаж з палёў гаспадаркі (+фота)

Як і гаварылася на абласным семінары-пасяджэнні, які, напомнім, прайшоў у мінулы панядзелак на базе ААТ «Жураўлінае», гаспадаркі нашага раёна актыўна прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас і зялёны корм. Для гэтага сельгаскультуру патрэбна ўбраць на 19090 га. Па стане на 04.09.2023 года сельгаставарыствы справіліся з дадзенай задачай на 16,4 %, ураджайнасць пакуль складае 257 ц/га. Нарыхтавалі на бягучы панядзелак 80309 тон. Хоць надвор’е і нармалізуецца, спякота спадае, але зніжаць тэмпаў ніхто не збіраецца. Ідзе ўборка кукурузы ў "Агра-Калядзічах". Настроены сур’ёзна на ўборку кукурузы і ў ААТ «Агра-Калядзічы». Плошчы, адведзеныя пад царыцу палёў на корм, складаюць у гаспадарцы 1480 га. На гэтай рабоце задзейнічаны два кормаўборачныя камбайны «Ягуар», якія за дзень убіраюць да 40
Да дзяцей з прытулку ў Сонечным з падарункамі завіталі пружанскія мотааматары

Да дзяцей з прытулку ў Сонечным з падарункамі завіталі пружанскія мотааматары

У мінулую нядзелю мотааматары з Пружанскага раёна наладзілі сапраўднае свята для дзяцей з прытулка ў пасёлку Сонечным. Госці ўручылі дзецям салодкія падарункі, школьныя прылады, а самае галоўнае — падарылі незабыўныя эмоцыі. У групе ў месенджары, дзе сабраны ўсе пружанскія аматары язды на матацыкле, адзін з удзельнікаў прапанаваў правесці такую дабрачынную акцыю, а астатнія без разваг падтрымалі ідэю. Наступным этапам стаў візіт да дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб даведацца, якія рэчы неабходны дзецям. Пасля матацыклісты сабралі грошы. Калі набылі ўсё неабходнае, агаварылі дату свайго прыезду. І вось трэцяга верасня мотааматары ў колькасці больш за 35 чалавек даставілі ў прытулак падарункі. Усмешкі з твараў дзяцей не сыходзілі на працягу ўсёй сустрэчы: як жа
7 верасня стартуе Рэспубліканская акцыя «Сімвал Адзінства 2023» ад РГА «Патрыёты Беларусі»

7 верасня стартуе Рэспубліканская акцыя «Сімвал Адзінства 2023» ад РГА «Патрыёты Беларусі»

Сёлета акцыя набывае новыя маштабы і сэнсы – 6 рэгіянальных фестываляў і адзін фінальны. З 7 па 16 верасня патрыёты наведаюць розныя гарады, якія і будуць цэнтрамі Адзінства кожна вобласці. Ва ўрачыстай цырымоніі адбудзецца перадача сцягаў кожнага раёна і вобласці, пасля чаго адбудзецца адкрыццё Алеі Адзінства ў г. Мінску! І ў вас ёсць унікальная магчымасць – далучыўшыся, стаць часткай гэтага гістарычнага моманту! Вас чакаюць: аўтапрабегі, канцэртныя праграмы, дыялогавыя пляцоўкі з гарачымі дэбатамі і шмат іншых цікавых падзей! Больш падрабязна глядзіце тут.
Міжраённы шашачны турнір «Твой ход!» прымалі Пружаны

Міжраённы шашачны турнір «Твой ход!» прымалі Пружаны

Аматары шашак адразу з трох раёнаў Брэстчыны прынялі ўдзел у міжраённым турніры «Твой ход!», які на мінулым тыдні прымаў Пружанскі гарадскі Палац культуры. Усе ўдзельнікі — наведвальнікі аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з Пружан, Камянца і Івацэвіч. Па ініцыятыве нашага цэнтра ў мінулую сераду яны сустрэліся, каб пазмагацца, а заадно пагутарыць, абмяняцца ведамі і завесці новыя знаёмствы, атрымаць незабыўныя эмоцыі. Трэба сказаць, што ўсе ўдзельнікі з вялікай адказнасцю і цікавасцю аднесліся да спаборніцтваў. Кожны імкнуўся да перамогі. Балы фіксавала суддзя Вера Шурына. Яна ж і назвала пераможцаў. Першай па выніках турніру стала каманда з Івацэвіч. На другім месцы — камянецкая каманда, а на т
Стала вядомай праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023»

Стала вядомай праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023»

Падчас свята адзначаць уклад кожнага ў мільённы «каравай» #1рэгіёна! Дапоўнім: адправіцца на свята і вялікая дэлегацыя Пружанскага раёна. Ужо ў гэтую суботу – 9 верасня – хлебаробаў з усёй Брэсцкай вобласці прымуць Ганцавічы! Фестываль-кірмаш – гэта свята, на якое чакаюць усіх: горад-майстроў, выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, многа музыкі і інтэрактыву! Кожны дзень Брэсцкі аблвыканкам абяцае дзяліцца эксклюзіўнымі дэталямі грандыёзнай урачыстасці.