Суббота, 23 сентября 2023

День: 03.09.2023

Фотафакт. У Пружанскім раёне пачаў работу перасоўны медкомплекс

Фотафакт. У Пружанскім раёне пачаў работу перасоўны медкомплекс

Перасоўны медыцынскі комплекс у чацвер пачаў работу ў Пружанскім раёне. Вадзіцель Уладзімір Разон хутка асвоіў тонкасці эксплуатацыі спецыяльнага аўтамабіля. У перавагах падобнага абслугоўвання першымі ўпэўніліся жыхары вёскі Жабін Шаняўскога сельсавета. У спецыяльным аўтамабілі кампактна размясціўся ўрачэбны кабінет. У асобным "памяшканні" – гінекалагічнае крэсла і кушэтка для агляду жанчын. Устаноўлены рукамыйнікі, ёсць халадзільнае абсталяванне. Ірына Сядова. Фота аўтара Больш падрабязна пра медкомплекс чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў нашай газеты.
У газавікоў любыя задачы — адказныя. Актуальнае інтэрв’ю з нагоды прафесійнага свята з начальнікам Пружанскага раёна газазабеспячэння Анатоліем Рахавецкім

У газавікоў любыя задачы — адказныя. Актуальнае інтэрв’ю з нагоды прафесійнага свята з начальнікам Пружанскага раёна газазабеспячэння Анатоліем Рахавецкім

Больш за 30 гадоў таму ў наш раён прыйшоў прыродны газ. Але арганізацыя газавікоў працавала на Пружаншчыне і дагэтуль, пастаўляючы насельніцтву звадкаванае блакітнае паліва. Безумоўна, газавая служба цесна звязана з эканомікай раёна, падтрымліваючы яго прамысловы і сацыяльны росквіт. Таму такая нагода, як прафесійнае свята газавікоў, якое адзначаецца сёння, — неад’емная частка жыцця кожнага пружанца. Чым жыве калектыў Пружанскага раёна газазабеспячэння, напярэдадні прафесійнага свята нам расказаў начальнік прадпрыемства Анатолій Рахавецкі. — Анатолій Георгіевіч, для ўсіх нас прыродны газ даўно стаў самым папулярным энерганосьбітам. Ці захоўваецца гэтае «лідарства» і зараз? — Сёння мы забяспечваем газавым палівам амаль 22 тысячы кватэр і дамоў. З іх амаль 7 тысяч абанентаў атр
Віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ад кіраўніцтва раёна

Віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ад кіраўніцтва раёна

Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Галоўным здабыткам галіны заўсёды былі і застаюцца людзі – таленавітыя працаўнікі, адданыя сваёй справе. Назапашаны каштоўны вопыт, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў газавай і паліўнай прамысловасці дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы, рэалізоўваць новыя праекты, дабівацца высокіх вынікаў, садзейнічаючы паспяховаму развіццю галіны. Дасягненні работнікаў газавай і паліўнай прамысловасці з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што ў гэтай галіне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, чые чалавечыя якасці, адказнасць, добрасумленнасць і надзейнасць сталі дастойным укладам у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашага раёна, вобласці, краіны. Ад усёй душы