Суббота, 23 сентября 2023

День: 02.09.2023

Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства - святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, - адзначыў Прэзідэнт. - За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу - Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага". Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на га
Як работнікі розных службаў Пружаншчыны спраўляліся з наступствамі непагадзі

Як работнікі розных службаў Пружаншчыны спраўляліся з наступствамі непагадзі

Дождж, навальніца і моцны вецер — для кагосьці, магчыма, нагода пасядзець пад пледам, пад шум за вокнамі паразважаць пра жыццё. А вось для супрацоўнікаў шэрага службаў — сігнал: хутчэй за ўсё, прыйдзецца адпраўляцца на ліквідацыю наступстваў непагадзі. Гэтак было на бягучым тыдні ў Пружанскім раёне. Навальніца і моцны вецер, якія прайшлі праз нашу мясцовасць вечарам у сераду, 30 жніўня, сталі прычынай адключэння электрычнасці і паваленых дрэў. Як расказаў галоўны інжынер філіяла «Пружанскія электрасеткі» РУП «Брэстэнерга» Аляксандр Богдан, падчас стыхіі адбылося адключэнне трох ліній электраперадачы-10 кВ. У выніку без электрычнасці на некаторы час застаўся 21 населены пункт Пружанскага раёна. Работы па аднаўленні электразабеспячэння праводзіліся да глыбокай ночы. Было задзейнічана
«Пераязджайце, вам тут спадабаецца». Новыя грамадзяне нашай краіны прымалі прысягу ў Палацы культуры (+фота)

«Пераязджайце, вам тут спадабаецца». Новыя грамадзяне нашай краіны прымалі прысягу ў Палацы культуры (+фота)

Для дванаццаці чалавек з Пружаншчыны 30 жніўня запомніцца надоўга. У гэты дзень яны прыносілі прысягу як новыя грамадзяне нашай кріны. Калі хто не ведае, то 21 ліпеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны дакумент, які зацвярджае тэкст прысягі грамадзяніна нашай краіны і парадак яе прынясення. Афіцыйна дакумент уступіў у сілу з 28 ліпеня. Як стала вядома, цырымоніі для новых грамадзян будуць праводзіцца не радзей чым адзін раз у квартал. У гарадскім Палацы культуры сабраліся ўсхваляваныя ўрачыстасцю моманту людзі. Многія чакалі грамадзянства 10-13 гадоў. За гэты час сваёй добрай працай, жыццёвым укладам даказалі, што ўпісаліся ў нашу культуру, прынялі нашы законы і могуць быць паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі. Да прысутных са словамі вінш
Арганізацыю работы па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу і догляду за пасевамі азімага рапсу восенню абмеркавалі на абласным семінары-нарадзе на базе ААТ «Жураўлінае» (+многа фота)

Арганізацыю работы па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу і догляду за пасевамі азімага рапсу восенню абмеркавалі на абласным семінары-нарадзе на базе ААТ «Жураўлінае» (+многа фота)

На гэтым тыдні на базе ААТ «Жураўлінае» прайшоў семінар-пасяджэнне «Арганізацыя работ па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу і догляду за пасевамі азімага рапсу ў асенні перыяд». У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і спецыялісты Брэсцкага аблвыканкама і падведамасных арганізацый, старшыні, начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў і кіраўнікі некаторых сельскагаспадарчых арганізацый Брэстчыны. Матывацыя — праз прэміраванне Адкрыў семінар у Кляпацкім Доме культуры старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. У сваёй прамове Юрый Вітольдавіч звярнуў увагу прысутных на той момант, што з улікам надвор’я кукуруза пачала хутка сохнуць зверху, што можа прывесці да недабору кармоў. Сельгаскультура губляе вільгаць, таму галоўная задача на сёння — аператыўна ўбраць к