Суббота, 12 октября 2024

День: 01.09.2023

Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба УС па баявым кіраванні

Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба УС па баявым кіраванні

Генерал-маёр Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі па баявым кіраванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Генерал-маёр Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі па баявым кіраванні і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ нумар 276 падпісаў 1 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Фотафакт. Самім добра, іншым — як прыйдзецца

Фотафакт. Самім добра, іншым — як прыйдзецца

Напярэдадні юбілею горада Пружаны сталі яшчэ больш прыгожымі. Было зроблена многае. Адно з такіх многіх -- замена вулічных сметніц. Некаторыя грамадзяне чамусьці ўспрынялі іх як месца збору цвёрдых бытавых адыходаў. Мала таго, што запаўняюць сметніцы рознымі бутэлькамі немалых памераў, дык яшчэ спрабуюць прыстасаваць да збору пустазелля. Некаторыя лянуюцца даісці да баку, пакет са смеццем пакінуць тут жа. Сумленне ад гэтага не непакоіць? Ці вы жывяце па прынцыпе: абы было добра тут і зараз, астатняе не турбуе?! Вось такі малюнак мы ўбачылі па вуліцы Рыгора Шырмы. Якраз у гэты момант работнік камунальнай службы прыбіраў чарговую кучу смецця. На пытанне, ці шмат такіх выпадкаў, адказаў, што хапае. Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара
Наш сумесны з раённай  інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэйд: чаму сумнік па-ранейшаму дадае суму?

Наш сумесны з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэйд: чаму сумнік па-ранейшаму дадае суму?

Здаецца, толькі-толькі перамаглі ў «бітве» з баршчэўнікам, як узнікла новая бяда, імя якой — сумнік канадскі (золотарник). Як расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд, яшчэ некалькі гадоў таму гэтая расліна ўсімі ўспрымалася як дэкаратыўная. — Не было практычна ніводнага населенага пункта, жыхары якога не культывавалі б на сваіх прысядзібных участках сумнік, — кажа Вольга Міхайлаўна. — Пакуль не стала вядома, якую небяспеку тоіць гэтае «залатое ўпрыгажэнне». Сумнік канадскі належыць да чужароднай інвазіўнай флоры для Рэспублікі Беларусь. І не проста чужароднай, а сапраўды небяспечнай: распаўсюджванне яго стварае пагрозу жыццю або здароўю чалавека. Сумнік канадскі прыгнятае і нават поўнасцю выцясняе з прыродных экасістэм
З Днём ведаў! Урачыстая лінейка ў СШ №1 і актуальныя школьныя лічбы па Пружанскім раёне (+ фота)

З Днём ведаў! Урачыстая лінейка ў СШ №1 і актуальныя школьныя лічбы па Пружанскім раёне (+ фота)

У Дзень ведаў, які традыцыйна адзначаўся 1 верасня, ва ўсіх школах Пружанскага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі. Прасторны школьны двор СШ №1 імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі ў гэты дзень быў поўны людзей. Тут сабраліся вучні і іх бацькі на ўрачыстую лінейку. У госці да калектыву школы і вучняў, якіх сёлета ў СШ № 1 налічваецца 748, з іх 76 — першакласнікі, прыехалі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Казарэз, настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма айцец Ігар, начальнік РАУС Ігар Амельянчук і іншыя. Дырэктар школы Святлана Станкевіч, звярнуўшыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей свята, уручыла дыпломы і граматы пераможцам розных алімпіяд і конкурсаў, а Міхаіл Грышкевіч падарыў школ
З самай высокай ураджайнасцю па раёне завяршылі жніво «Агра-Калядзічы». Рэпартаж з «Дажынак» (+многа фота)

З самай высокай ураджайнасцю па раёне завяршылі жніво «Агра-Калядзічы». Рэпартаж з «Дажынак» (+многа фота)

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Агра-Калядзічы» наладзілі свята заканчэння збору ўраджаю — дажынкі. Хлебаробам было што святкаваць сёлета. Самая высокая ўраджайнасць па Пружанскім раёне менавіта ў гэтым сельгаспрадпрыемстве — 66,8 цэнтнера з гектара. Валавы намалот зерня — звыш 13 тысяч тон. Аб гэтым гаварыў, звяртаючыся да прысутных у прыгожай светлай зале Калядзіцкага СДК, дырэктар таварыства Сяргей Субота. Кіраўнік гаспадаркі выказваў словы падзякі ўсім, хто ўнёс свой уклад у важкі каравай нашай краіны. На сцэну падымаліся героі жніва: экіпажы камбайнаў, вадзіцелі, аператары сушыльнай гаспадаркі, зернятокаў і іншыя. Было прыемна бачыць, што сярод сталых працаўнікоў — шмат моладзі. Гэта значыць, што пераемнасць працы на зямлі працягваецца. Акрамя грашовых прэмій, кожнам
«Каб не прапалі гэтыя хлопцы і дзяўчаты». Лукашэнка даручыў прапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ навучэнцаў тэхнапарка

«Каб не прапалі гэтыя хлопцы і дзяўчаты». Лукашэнка даручыў прапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ навучэнцаў тэхнапарка

Трэба дапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання гэтай адукацыйнай установы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб структуры тэхнапарка, напрамках дзейнасці, сістэме работы з адоранай моладдзю і перспектывах развіцця ўстановы адукацыі. Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко расказаў аб структуры ўстановы, куды ўваходзіць школа, вучэбна-лабараторны корпус і інтэрнат. Размова ішла таксама і аб правілах прыёму дзяцей у тэхнапарк. Спачатку навучэнцы завочна падаюць заяўкі, затым праходзяць гутарку ў вочнай форме і выконваюць тэставае заданне. Кіраўнік дзяржавы даручыў вывучыць вопыт тэхнапарка і прапрацаваць механізм паступлення навучэнцаў ва ўніверсітэты: "А чаму мы не можам іх
Лукашэнка: для Беларусі таленавітыя людзі, інтэлект нацыі — самае вялікае багацце

Лукашэнка: для Беларусі таленавітыя людзі, інтэлект нацыі — самае вялікае багацце

Для Беларусі таленавітыя людзі, інтэлект нацыі - самае вялікае багацце. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у Дзень ведаў, наведваючы ў Мінску Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта вялікі храм самых перспектыўных, разумных, перадавых і дасведчаных. Ніякія вы не дзеці. Вы ўжо дарослыя людзі. Вашы веды і нават вопыт - усё гэта разам сведчыць аб тым, што вы людзі дарослыя. Менавіта імкненне да новых ведаў прывяло вас, адораных і таленавітых людзей, у наш Нацыянальны тэхнапарк", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аб тым, як з'явілася ідэя стварэння тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ідэя стварэння такой установы нарадзілася ў час наведвання расійскага цэнтра "Сірыус" у Сочы: "І гэта ідэя лягла ўжо на падрыхтаваную глебу. Я некальк
Гісторыя з фатаграфіяй. Першавераснёўскія здымкі са старых альбомаў жыхароў Пружан

Гісторыя з фатаграфіяй. Першавераснёўскія здымкі са старых альбомаў жыхароў Пружан

1 верасня – знакавая дата для кожнага чалавека. Яна аб‘ядноўвае пакаленні. Юных збірае ў школьныя класы: з сённяшняй лінейкі пачынаецца чарговы вучэбны год, які прынясе новыя радасці і хваляванні, напружаную працу і цікавае падарожжа ў свет ведаў. Людзям сталым нагадвае пра дзяцінства і юнацтва, школьных сяброў і настаўнікаў. А некаму – і пра сваю адказную і адданую працу педагога. Адным словам, кожны з нас з замілаваннем сёння гартае старонкі альбомаў, і гады нібы раствараюцца ва ўспамінах… Мы прапануем падборку фотаздымкаў са старых альбомаў жыхароў Пружан. 1-3. Школьныя лінейкі ў СШ №1 – драўлянай школе, якая некалі размяшчалася на месцы цяперашняга Палаца культуры ў Пружанах (у 1977 годзе школа пераехала ў новы будынак па вул. Леніна). А гэтыя фота зроблены ў першай палове 1
Кіраўніцтва раёна віншуе вучняў і студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў і выкладчыкаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

Кіраўніцтва раёна віншуе вучняў і студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў і выкладчыкаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

Паважаныя вучні і студэнты, бацькі, настаўнікі і выкладчыкі Пружаншчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Якасная адукацыя для чалавека -- гэта ўпэўненасць у сваіх сілах і надзейны ключ да паспяховай кар'еры, а для краіны -- аснова стабільнага развіцця і эканамічнай самастойнасці. Таму адукацыя была і застаецца найважнейшай стратэгічнай галіной у нашай дзяржаве, дзе робяць усё, каб яна адпавядала не толькі цяперашнім рэаліям, але і заўтрашняму дню. Безумоўна, для дынамічнага развіцця і росквіту краіны мала, каб чалавек атрымаў адукацыю: неабходна жаданне добрасумленна працаваць і сваёй працай прыносіць карысць грамадству. Для гэтага з ранняга ўзросту дзецям трэба прывіваць любоў да гістарычнага мінулага і культуры беларусаў, іх
Лукашэнка: узровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы

Лукашэнка: узровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Першага верасня - наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістары
Общественно-политическая акция «Беларусь адзіная» стартует 4 сентября

Общественно-политическая акция «Беларусь адзіная» стартует 4 сентября

Общественно-политическую акцию «Беларусь адзіная» проведет республиканское государственно-общественное объединение «Белорусское общество «Знание» в канун Дня народного единства, пишет БЕЛТА. Акция охватит все регионы страны. Старт будет дан 4 сентября в городе Молодечно Минской области. Как отметил председатель РГОО «Знание», генеральный директор Национальной библиотеки Беларуси Вадим Гигин, целями республиканской акции являются консолидация патриотических сил, пропаганда ключевых достижений суверенной Беларуси, открытый разговор по самым актуальным вопросам информационной повестки, в том числе острым, вызывающим полемику. «Мы стремимся к тому, чтобы «Беларусь адзіная» стала подлинным общественно-политическим форумом, – отметил Вадим Гигин. – Она включает в себя не тол